На вясеньнім ветрыку
Выгляд
На вясеньнім ветрыку Верш Аўтар: Кастусь Езавітаў 26 красавіка 1926 |
Каратка мая спадніца!..
Шэльма, шэльма вецер!..
Ён нічога не баіцца!..
Ніхто не замеціў?..
Пёс вясёлы — вецер майскі —
Трэ мае калені.
Што ні ноч, сьню сон я райскі…
Шчасьце ўзяла б жменяй!
Любы мой, прыйдзі! Ну што ж ты?
Я даўно чакаю!
Шчасьця, радасьці — хоць трошку! —
Ўзяць сабе жадаю!
Не шкадуй мяне! Ня трэба! —
Сама не шкадую!
Колькі вёснаў дало неба?..
Вазьмі! Я дарую!
(26 красавіка 1926 г., Рыга)