Перайсці да зместу

На вуліцы конь заірзаў

З пляцоўкі Вікікрыніцы
На вуліцы конь заірзаў
Аўтар: Алесь Пруднікаў

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




На вуліцы конь заірзаў
І змоўк, галаву апусціўшы.
Ён хоча туды, назад —
На ціхі зялёны гасцінец.
Туманныя ночы. Лугі. Асака.
І цёплы паўднёвы дожджык,
Дзе хвалямі мерна рака
Калышацца спелага збожжа.
Туды яму хочацца на адпачын,
На пышных лугах пакачацца,
Адчуць, міма вольх ідучы,
Рэдкае конскае шчасце.
Ён, можа, не ведае, што ў аглаблях
Жыццё сваё страціць заўчасна…
І слёзы ніхто не захоча губляць
Над чэрапам вечарам ясным…
…Вось так жа і я па гасцінцы прайду
З надзеяй на будучынь дальнюю,
Пакуль на парог забыцця прывядуць
Ногі майго развітання.