Перайсці да зместу

Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/III/Б/Гальляш Леўчык/Беларускі жаўранак/На дзяды

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Восень На дзяды
Верш
Аўтар: Гальяш Леўчык
1927 год
Конь-ратай

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




На дзяды.

Мы за тых, што ніколі ня мелі падмогі:
Абяднелых, зблудзіўшых з праўдзівай дарогі,
Што бяз праўды, патолі жыць ня мелі сілы —
Супачыць паляглі ўжо на век у магілы —
Па жыцьці сваім цяжкім, бадзячым…

І за кволыя душы, і за хворыя целы,
І за тых, што спаганілі вопраткі белы,
Што зракліся сваіх і народнае волі,
І далі нам больш сьлёзаў, бяды і нядолі —
Мы памолімся, ўспомнім, заплачам…