Перайсці да зместу

На Белай Русі (Гамуліцкі/Стаповіч)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
На Белай Русі
Верш
Аўтар: Віктар Гамуліцкі
Пераклад: Альбін Стаповіч
Крыніца: http://astraviec.org/cms/index.php?option=com_content&task=view&id=74&Itemid=27
Іншыя пераклады гэтага твора: На Белай Русі (Гамуліцкі).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





На Белай Русі


На палёх, беларускіх як мыгла прадраньня,
Ціш сонная стаіць,
Пацераў у хаце чутна адмаўляньне
І скрыпкі тон дрыжыць.
Блядыя сонца тут праменьні,
Таёмныя у тварах цені;
Нейкае духа затаеньне
Паміж усім ляжыць.

Беларуска дзяўчына заўсёды ў спакоі,
Ня часта ў яе сьмех.
Дужага-ж духа мае затое,
Анёла ніскіх стрэх.
А ў абычаях яе статэчнасьць,
У яе ўходах ёсьць сардэчнасьць.
А пакахае, дык на вечнасьць,
Бо веру ламаць грэх.

Беларусы з думкай сумнай аб нядолі
Маюць цяжкі паход;
Ціхія ў хаце, у карчме, у полі...
Жыве ў паўсьне народ.
Ты сьпіш, а доля вырастае;
Вясна ўжо бліска залатая.
І так ў паўрадасьці мінае
За годам новы год.

Перамен ня любе тых людзей сумленьне...
Заўсёды-ж сьвет той сам.
Слухаюць курганаў, крыжа прамаўленьне,
Снуюць туды і там.
І чуюць Бога ў віхраў хоры –
Яго-ж усюды бачыць скоры,
Пад гук грымот ў хмарным прасторы
Шукаюць ў неба брам.

Беларуская мова! Твой тон сьпеўны будзіць
Успамін старых гадоў
Белыя, ціхія ў ёй гамоняць людзі,
Мовай хат ясных і лясоў.
Ты краска мёдная ліпова;
Там дзе славянаў чутнпа слова
Жаўранкай звоніць гэта мова
Ў шчэбеце мілых слоў.

Беларусаў песьня! Твой тон сумна мілы -
Таковы як край твой.
Ноты далі ей курганы-магілы
І даўнай стогн парой.
Дзіка цьвіцеш на сваей ніве,
Аднак яшчэ ў мастацтва ўплывае
Сьвет ушануе ў спадзіве,
Бо новы даш тон свой.

Народ Беларускі! Час пройдзе нязгодаў,
Ў якіх лёс кажа жыць.
Тады ў славянскім ў хоры народаў
Твой голас зазьвініць.
Голас той будзе сэрафовы,
Раньняй птушыны падобны мовы,
Як сьпелы колас, поўны, новы
Ад сэрца паляціць.