Нашы дні (1937)/Сталінская Канстытуцыя

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Сабе і сваім равеснікам Сталінская Канстытуцыя
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1937 год
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сталінская Канстытуцыя.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




СТАЛІНСКАЯ КАНСТЫТУЦЫЯ

Разгарнуў магутна раме
Край наш сталінскаю воляй.
Шмат чаго здабыта намі,
А здабудзем яшчэ болей.

Пройдзен шлях вялікі, трудны,
Мы — на радасным прывале,
На тым сходзе многалюдным,
Дзе лунае імя Сталін.

Ў нашым сэрцы гэта імя,
І на нашых вуснах — Сталін.
Свет законы яго ўспрыме,
Як людскіх свабод скрыжалі.

Не было нідзе спрадвеку
У жыцці такіх прагалін,
Дзе-б пашану чалавеку
Аддалі, як дае Сталін.

Правадыр наш, добры геній!
Праз вякі, праз часаў далі
Усім новым пакаленням
Сімвал шчасця будзе — Сталін.

1936 г.