Перайсці да зместу

Нашыя тэзы

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Нашыя тэзы
Дакумэнт
Аўтар: Беларуская нацыянал-сацыялістычная партыя
1934 год
Крыніца: Часопіс «Новы шлях», № 2 (4) ад 25.IX.1934 г., б. 1-2

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НАШЫЯ ТЭЗЫ

1. Верым, што Беларускі народ, каторага даўнейшая культура кіравала вялікай Беларуска-Літоўскай дзяржавай, які падчас сваей палітычнай сьпячкі, паўсталай праз ганебнае рэнэгацтва тагачасных шляхоцкіх павадыроў нацыі, даў паляком Міцкевічаў, Касьцюшкаў, маскалём — Дастаеўскіх, Глінкаў — ёсьць здольным па сваей уласнай волі сарганізаваць сваё палітычнае і гаспадарчае жыцьцё і стацца незалежным і сувэрэнным сябрам у сям‘і вольвых народаў.

Верым, што толькі незалежінае, сувэрэннае Беларускае Гаспадарства забясьпечыць беларускім працоўным масам матэр‘яльны дабрабыт і пазволіць разьвіць усе духовыя вартасьці Беларускага Народу.

Дзеля гэтага:

Нашай матай—незалежная, бясклясавая працоўная Беларуская Рэспубліка ў этнаграфічных межах.

2. Наш соцыяльна-палітычны сьветапагляд—Нацыянальвы Соцыялізм, каторы імкнецца стварыць новы дух Беларўскай Нацыі, дух, што заб‘е ў беларусаў астаткі нявольніцкай псыхікі і папхне да самаахвярнасьці і безагляднага, гэраічнага змаганьня за правы Беларусі, якой гонар зьяўляецца асабістым гонарам кожнага беларуса. Дабро Беларускай Нацыі і дабрабыт кожнага працоўнага беларуса ёсьць першай і апошцяй мэтай кожнага нашага чыну.

У аснову гаспадарчага жыцьця мы ставім працу і права кожнага беларуса па поўнае карыстаньне з пладоў ягонай працы. Усякаму вызыску ня можа быць мейсца ў будучай Беларускай Працоўнай Рэспубліцы. Капіталістычная і лібэральная сыстэма гаспадаркі мусіць быць зьнішчана. Зямля і яе прыродныя багацьці ёсьць уласнасьцяй Нацыі, якая надзяляе землю, тым грамадзянам, каторыя на ёй працуюць у коопэратыўных аб‘еднаньнях, або івдывідуальна. Пляновасьцяй прадукцыі і яе распадзелам кіруе нацыя.

Беларускі сарганізаваны народ праз сваіх павадыроў вырашыць усе дробязі грамадзкага і палітычнага ладу ў сваім незалежным краі. У сучасным-жа палажэньні ўсе спрэчкі на гэту тэму мы залічаем да пустаслоўнага доктрыпэрстваа, шкоднага для беларускага народу, як разьбіваючага ягоную салідарнасьць і гэтым самым аслабляючага яго сілы ў змаганьні за нацыянальнае і содыяльнае вызваленьне.

3. Свае адносіны да іншых народаў, насяляючых нашыя землі, мы ўзалежніваем ад тае эканамічнае і палітычнае ролі, якую паасобныя народы ў нас выконваюць.

Адзіным нацыянальным фронтам будзем змагацца з варожымі да беларусаў сіламі і лучыцца ў братэрскія саюзы з сіламі для нас прыязнымі. Надыянальнае ўсьведамленьне нашага народу і вызваленьне яго ад эксплёатацыі ліхвярскага і гандлёвага, пераважна жыдоўскага, капіталу, закабаліўшага наш край—зьяўляецца нашым першым баявым заданьнем, да каторага мы безадкладна прыступаем і каторае будзем праводзіць шляхам разбудовы беларускай коопэрацыі і наагул усякіх беларускіх гаспадарчых пляцовак.

4) Да кожнай рэлігіі адносімся ў залежнасьці ад карыснасьці або шкоднасьці яе для Беларускае Нацыі.

Сьцьвярджаем факт, што каталіцкае і праваслаўнае духавенства ў нашым краі было найгалаўнейшым чыньнікам полёнізацыі і русыфікацыі беларускага народу і падтрымоўвала інтарэсы абшарнікаў і капіталістаў. Такая, шкодная беларускай справе, дзейнасьць заўзята праведзіцца і цяпер.

Дзеля гэтага мы будзем вясьці рашучую барацьбу з польска-каталіцкім і маскоўска-праваслаўным клерам датуль, пакуль ён не перастане быць шкоднікам беларускай нацыянальнай справы.

Арганізацыйная Камісія Беларускага Нацыянал-Соцыялістычнага Актыву.

Старшыня: Фабіян Акінчыц; Сэкрэтар: ўладыслаў Казлоўскі;

Сябры: Антон Данусэвіч, Уладзімір Загорскі[1], Язэп Кратовіч.

Заўвагі

[правіць]
  1. Уладзімір Загорскі — псэўданім Альбіна Стаповіча