Перайсці да зместу

Наша мэта

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Наша мэта
Публіцыстыка
Аўтар: Мікола Ільяшэвіч
1921 год
Крыніца: Газэта «Маладое жыцьцё» (Вільня), 14 лютага 1921, № 1, б. 4

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Наша мэта.

Пасьля вялікага політычнага перавароту ў манархічнай Расеі, адразу выбухлі, быццам з полымя, незалежныя гаспадарствы, прыкладам: Польшча, Літва, Фінляндыя і т. п. Выдзяліўшыся з расейскага колёса змагаюцца яны і бароняць сваю незалежнасьць. Мы-ж, беларусы, адны засталіся як-бы ў хвасьце ад гэтых новапаўстаўшых гаспадарстваў. Але няма нічога дзіўнога. Калі мы паглядзім у гісторыю нашае бацькаўшчыны, то мы ўбачам тыя прычыны, якія не пазвалялі на так хуткае адраджэньне. Ня маючы магчымасьці добра выясьніць ўсе падробнасьці я хацеў бы ўсеж-дыкі адзначыць некаторыя факты. З таго часу, як нашыя продкі прынялі хрысьціянства, іх культура пачынала ўсе больш і больш. разьвівацця праз кароткі час дасягла высокага значэньня. Доказам таго, што беларуская культура стаяла вельмі высока, можа служыць факт, што Літва з культурай слабшай, злучыўшыся з Беларусьсю пераняла культуру ад беларусаў, як ад культурнейшых. Пасьля, Ў сілу злажыўшыхся варункаў, культура наша, пачала глохнуць і да 19 сталецьця чуць ня зусім заглохла. За гэты час Беларусь пападала пад уладу Польшчы, Расеі і інш. Беларускія паны апалячыліся, або абруселі і толькі дзякуючы таму, што наш просты народ моцна трымаўся сваей мовы, ён астаўся нязьменным і верным сабе да апошніх часоў.

З 1905—6 году пачынаецца нацыянальнае адраджэньне Беларусі, За якіх-небудзь 10—15 гадоў бязпрыкладных у гісторыі высілкаў зроблена надлюдзкая праца на карысьць нашае бацькаўшчыны. Але гэтага відаць мала яшчэ дзеля таго, каб бацькаўшчына наша ўстала ад цяжкай хваробы, якую перанясла за ўвесь чае змаганьня двух няпрымірымых ворагаў: Польшчы і Расеі. Нашай мэтай, як беларускай маладзі, ёсьць унасьледаваньне ідэйнага змаганьня за адраджэньне і аб‘яднаньне Беларусі. Нашай мэтай ёсьць давершаньне прац ушчатых нашымі слаўнымі папярэднікамі.


Вуч. VI кл. В. Б. Г.
19/II 21.

М. Іль—ч.