Перайсці да зместу

Наша Ніва (1906)/1914/46/Вавілон

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Вавілон
(З казак мінуўшчыны)
Аўтар: Змітрок Бядуля
14.ІХ.1914
Крыніца: «Наша ніва», №46-1914

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




І моліцца народ і шчыро небо хваліць,
І дудкі і званкі аж глушаць Вавілон.
У золаце жрэцы. Агні сьвятые палюць.
І звязаных ахвяр нясецца плач і стогн…

Гарачэю крывёй апрысківаюць хорам;
Набожный жрэц каштуе кроў, бы смачны мёд…
Ён падыймаець твар к далёкім, сьветлым зорам,
І пачынае хутка дзікі карагод.

Як музыка, той плач вялікай страшнай болі…
Канаючых ахвяр прыемны кожны рух…
«О, болей стогноў, мук!.. Крыві йшчэ болей… болей!
Хай есьць сьвяты агонь! Хай есьць галодны дух!

То выкуп за усіх! то ключ ад брамы рая!
То радасьць для багоў! то сьвята для людзей!»
І маці з радасьцю дзіця сваё кідае
На полымя, дзе шмат ужо лягло дзяцей…

(Вільня. 14/ІХ-14 г.)