Перайсці да зместу

Наша Ніва (1906)/1911/8/Тарас Шэвчэнко і беларусы

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Тарас Шэвчэнко і беларусы
Артыкул
Аўтар: Рамуальд Зямкевіч
1911 год

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Тарас Шэвчэнко і беларусы.

З усіх славянскіх літаратур найбольш блізкай да беларускай пісьменнасці трэба лічыць літэратуру украінцоў. Блізкасць гэта вырабілася цэлымі сталецьцямі супольнаго літаратурнаго жыцьця і гісторычнай долі.

Калі глянуць у літэратурную мінуўшчыну беларускаго народу, калі прыпомніць ці найдаўнейшые рукапісные памятнікі, — як напрыклад Слово аб Палку Ігоровым, ці кніжкі друкаваные беларусамі і украінцамі, — супольнасць гэтаго жыцьця відаць за увесь час ад ХV да XVІІІ сталецьця ў безпрарыўных літэратурных зносінах вучоных, брацствоў ды манастыроў.

Кніжкі, друкаваные беларусамі і украінцамі, разыходзіліся тысячамі і на Беларусі і на Украіні. Можна сказаць, што не было такой бібліотэкі ў абодвух народоў, дзе не было бы кніжэк, друкаваных ці ў Вільні, ці ў Кіеві, ці у Львові. Гэтакі вялікі абмен кніжкамі рабіўся затым, што напісаны яны былі ў аднэй супольнай мові, лёгка зразумелай і для беларусоў і для украінцоў.

Дзякуючы супольнасьці кніжнай мовы, беларусы і украінцы карысталі, значыць, і з аднай супольнай літаратуры. Гэтак было і ў часі національнаго упадку абодвых народоў — да канца XVІ сталецьця, пакуль народные мовы — беларуская і украінская — не зрабіліся мовамі літаратурнымі. Тады толькі наступіў раздзел і ў літаратуры, і кожны з гэтых двух братніх народоў пайшоў у жыцьцё сваім ўласным шляхам.

Аднак і пасьля раздзелу літэратурные зносіны ня скончыліся. Пачынаючы ад Манькоўскаго, каторы адзеў у беларускую апратку Энэіду Котлярэўскаго, і канчаючы сучаснымі беларускімі пісьменнікамі, украінская літаратура не перэстала цікавіць беларусоў. Па пратоптанай дарожцы, «Сьледам за дзедам», як кажэ народная прыказка, ідуць і новые беларускіе пісьменнікі. Украінская літаратура, найбольш дэмократычная з усіх славянскіх літэратур, — украінскі тэатр, які трэба лічыць за найбольш багаты і чыста народны ў праўдзівым значэньні гэтаго слова, — ня могуць не цікавіць беларусоў, каторые ешчэ ня скора зраўняюцца з украінцамі.

Усе гэтые прычыны зрабілі тое, што цяпер німа інтэлігентнаго беларуса, для катораго украінская мова была бы чужой і незразумелай.

І у украінцоў пасьля літаратурнаго раздзелу цікавасць да беларушчыны не прапала.

Першым з украінцоў, каторы зацікавіўся пачаткамі беларускаго літаратурнаго адраджэньня, быў вялікі Кабзар Украіны, Тарас Шевченко. Жывучы ў Пецербурзе, пазнаёміўся Шэвчэнко у 1839 гаду з беларускім пісьменнікам Янам Баршчэўскім. Каля Баршчэўскаго сабіраліся тады і другіе беларусы, і вось усе яны пад уплывам Баршчэўскаго сталі цікавіцца беларушчынай і пастанавілі друкаваць свае творы. Шэвченко, пазнаёміўся з усімі гэтымі беларусамі, прасіў іх, каб чыталі яму свае беларускіе творы, і асабліва зацікавіўся народнымі беларускімі песьнямі. Адзін з маладых беларусоў, Ромуальд Подбэрэскі, знаў многа песень; ён прапеяў іх Шэвчэнцы і апрача таго чытаў яму ўсе беларускіе творы Баршчэўскаго і переклад Манькоўскаго украінскай Энэіды Котлярэўскаго. Шэвчэнцы народные песьні спадабаліся; штучные літэратурные творы беларускіх пісменьнікоў ён крыху крытыкаваў, кажучы, што ў іх мала чысто народнаго элемэнту. Аб Энэідзе Манькоўскаго Шэвчэнко зауважыў, што гэты твор найбольш мае чыста беларускаго элементу і што дзеля таго ён найбольш цікавы для яго. Пасьля гэтаго Шэвчэнко заахвочываў беларусоў, каб не пакідалі сваей працы для народу бо гэта іх павіннасць, а праца іх, ня гледзячы на цяжкіе варункі, не прападзе дарма, і сьляды гэтай працы астануцца.

Вось і ўсё, што нам вядома аб Шэвчэнцы. Ведомасьці гэтые мы маем с прыватнаго лісту Вінцука Рэутта да Легатовіча.

Што і пазней Шевченко цікавіўся беларускім літаратурным адраджэньнем, можна відзець с таго, што паміж падпішчыкамі на літаратурны альманах Ромуальда Подбэрэскаго: „Rocznіk Literackі"[1], надрукавана ў кнізе і фамілія вялікаго украінскаго паэты Szewczenko Taras, Kobzar.

У гэтым альманаху Подбэрэскі маніўся надрукаваць разам з польскімі і беларускіе творы, аднак цэнзура пазваленьня на штучные беларускіе творы не дала, і прышлося памесьціць толькі этнографічные матэр'ялы, якіе друкаваць не баранілі. Подбэрэскі тутака ухітрыўся: паміж народнымі песьнямі памесьціў і дзьве Штучные Яна Баршчэўскаго: «Ах чым жа мвая, дзеванька, галоўка занята»? і «Aх, мы, мая гарэліца»[2]. Музыку да гэтых слоў напісаў беларускі композытар Антон Абрамовіч.

Аб артыстычнай творчасці Шэвчэнкі Подбэрэскі памесціў невялікую заметку у офіціальнай правіцельственнай (у польскай мове) газеці "Tygodnіk Petersburskі"[3].

С твороў Тараса Шэвчэнкі на беларускую мову дагэтуль мала переложено. Вядома нам толькі, што наш песьняр Янка Купала перекладае вершы «Кобзара» а Ф. Чернышэвіч перэклаў на нашу мову «Кацярыну» Шэвчэнкі.

З украінцоў, каторые цікавіліся і друкавалі аб беларусах стацьці, трэба адзначыць: Антоновіча Яшчуржынскаго, Гамалія, Русову, ды з новых пісменьнікоў: Д. Дорошэнка, Сьвятыцкаго, Шаповала, Шчурата і Гая.

Літэратурная цікавасць адных да адных у беларусоў і украінцоў, на нашу думку, будзе ўсё больш і больш узрастаць. Дзеля гэтаго ужо пакладзен моцны фундамент з абедзьвых старон.

Ромуальд Земкевіч.


  1. «Rocznіk Lіterackі», wydał Romuald Podbereskі. Peterzburg 1843. страніца 216.
  2. Стр. 202-204 і ноты.
  3. „Tygodnіk Petersburskі" 1844 стр. 569 (стацьця: Ukraіna malownіcza).

Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў краінах, дзе тэрмін аховы аўтарскага права на твор складае 70 гадоў або менш.

Абразок папярэджаньня
Гэты твор не абавязкова ў грамадскім набытку ў ЗША, калі ён быў апублікаваны там цягам 1927—1964 гадоў.