Перайсці да зместу

Наша Ніва (1906)/1911/8/З Т. Г. Шэвчэнка

З пляцоўкі Вікікрыніцы
З Т. Г. Шэвчэнка
Верш
Аўтар: Тарас Шаўчэнка
1911 год
Пераклад: Хведар Чарнышэвіч
Іншыя пераклады гэтага твора: Цячэ вада ў сіне мора… (Шаўчэнка).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




З Т. Г. Шэвчэнка.

Уцекае вада ў море,
Дый не выцекае;
Вось мужык шукае долі,
Ды яе німae.
ў сьвет пайшоў мужык за вочы,
Стогне сіне море;
Ные сэрца у трывозе,
І душа гаворэ:

«Ой, куды ты неспытаўшысь?
На каго пакінуў
Матку, бацьку і зямліцу
І сваю дзяўчыну?
На чужыне ўсе чужые —
Не зжывшеся з імі;
Нескім будзе выліць сьлёзы,
Падзяліцца імі.

Сеў мужык на старым мейсцы,
Стогне сіне морэ;
Думаў: долю ён спаткае,
А спаткало горэ.
Толькі птушкі пералётам
Сьвіснуць, як на дзіва;
Плачэ бедны, бо дарогі
Зарасьлі крапівай.

Ф. Чэрнышэвіч.


Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў краінах, дзе тэрмін аховы аўтарскага права на твор складае 70 гадоў або менш.

Абразок папярэджаньня
Гэты твор не абавязкова ў грамадскім набытку ў ЗША, калі ён быў апублікаваны там цягам 1927—1964 гадоў.