Перайсці да зместу

Наша Ніва (1906)/1911/46/Якая палітыка патрэбна для Беларусі?

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Якая палітыка патрэбна для Беларусі?
Артыкул
Аўтар: Аляксандр Уласаў
1911
Крыніца: Наша Ніва, 1911, №46
Іншыя публікацыі гэтага твора: Якая палітыка патрэбна для Беларусі?

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Якая палітыка патрэбна для Беларусі?

У трэйцьцяй Гас. Думе, як толькі заходзіць мова аб нашым краю, то ён неяк лічыцца асобным напрыклад, земскае самоупраўленьне да нашаго краю уводзіцца з аграньнічэньнямі, унівэрсытэту у Вільні ня можна аткрыць; па новаму закону даюць правы гарадам і земствам адкрываць курсы розных навук, але па просьбе дэп. Павловіча ад Мінска, у 9 заходніх губерніях гэтаго права ня будзе, адным словам, выглядае, як бы 9 заходніх губэрній нейкі пасынак, каторы можэ перабыць і так, без культурных усстройств. Так званые рускіе „націоналісты“ кажуць, што гэты усе агранічэньня трэба рабіць для карысьці нейкай „рускай гасударственай ідэі", каторую яны разумеюць па своему. Але „націоналісты" крэпка памыляцца, думаючы, што сілай можна павярнуць жыцьцё края на свой капыл. Выходзіць як раз наадварот, за 4-5 гадоў моцнай національнай палітыкі, усе „народцы" так умацовываюцца і хварабліва трымаюцца і бароняць свае „національные інородчэскіе справы, як ніколі. Калі прыціскаюць, то людзі гатовы ісьці на мукі, але нават пядзі сваей справы ня уступяць, толькі урастаюць у яе ешчэ больш і сэрцам і душой. Ад усіх гэтых палітык край калечыцца і на можэ добра развівацца. А калі не даюць культурных арганізацій, як самоупраўленьне, то усе патрэбы здаваліваюцца хаця і па малу саматугам, самімі жыцелямі, бо ім астаецца толькі лічыць на свае сілы; што убьеш то і уедеш!

Так і жывець нейкім калеченым жыцьцём наш край. Тутэйшая адна „руская" палітыка, другая польская, проціў каторай вядуць вайну „націоналісты", а беларусам выходзіць: «паны дзяруцца у мужыкоў чубы трэшчаць». Выглядае, што наш край і Літва ніколі ня выбяруцца з балота нейкіх національных сварак, «мудрых» рахункоў нанятых і не нанятых «патрыотоў», каторым можэ нават і карысна такая палітыка.

А ёсць адзін просты сэкрэт для края, дзе ёсць пяць націй: беларусы, літоўцы, расейцы, палякі, жыды; трэба ім усім даць правы развівацца вольна, не накідаючы ім гвалтам таго, чаго яны ня хочуць, і кожная нація каб шанавала правы другой. Тады наш край зробіцца счасьлівым і высока падыймецца. Гэтаго павінны дзержацца усе дэмократы, каторым баліць сэрцэ за нашу бацькоўшчыну гэто павінны праводзіць у жыцьцë усюды і заўсягды. Наш ціхі і працавіты народ беларускі цярпліва і сумленна на практыцы гэто робіць. Калі часамі дзе выпадкова і паказываецца ненавісць да чужой націі, веры, то за гэта трэба дзякаваць цёмным сілам, каторые сваімі газэткамі і лісткамі сеюць зло. На практыцы гэта думка роўных правоў усім націям адразу дае добры ураджай. Напрыклад, у Вільні калі робіцца якое бы то ні было таварыство, каторае мае на мэці карысць краю, то бяруць па роўну прадстаўнікоў ад усіх націй: беларусоў, расейцоў, літвіноў, палякоў і жыдоў. І выходзіць проста дзіва! Адразу справа шыбка развіваецца, усе дружна працуюць для краю і нікому німа крыўды і кожын працуе шчыра, бо ведае, што яго національную душу ніхто не калечыць. Кожын расеец, паляк, жыд, нават гатоў сам паступіцца на старану глаўным народнасьцям краю беларусам, літоўцам. А папрабуйце жывасілам яго да гэтаго змусіць, дык кожын зараз стане на дыбы і замкнецца у сваей хаці.

Ніхай жэ усе людзі, што любяць сваю старую бацькоўшчыну, і чуюць па сабе грамадзянскую павіннасць стараюцца вывесьці яе жыцьцё на роўную дарогу, цьвёрда стоючы за усё сваё національнае багацьце, і разам с тым шануюць і чужую національнасць і прызнаюць іх правы. Толькі адна такая палітыка годна для Беларусі.

А. Ў.