Перайсці да зместу

Наша Ніва (1906)/1911/14/Хрыстос уваскрос!

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Хрыстос уваскрос!
Верш
Аўтар: Хведар Чарнышэвіч
1911 год
Крыніца: Газэта «Наша Ніва», № 14, 7 красавіка 1911 г., б. 2
Іншыя публікацыі гэтага твора: Хрыстос уваскрос! (Чарнышэвіч)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





Хрыстос уваскрос.


Хрыстос Ўваскрос! Шумяць лясы,
Прырода, радасцю адзета,
Паўна прывольнае красы
І просіць света, болей света!

Даволі цьмы! Зіяюць зоры,
Настане дзень—ні стане слёз…
Устаньце людзі, збудзце горэ,
Хрыстос Ўваскрос!..
Хрыстос Уваскрос!

Хрыстос Ўваскрос!!!
Руччы бягуць
Між гор iі коцяцца ў даліны,
А думкі вольные лятуць
Ад сну, каторым спяць нізіны,

Павеяў ветрык цёплы ўсюду
І штось прыродзі ён прынёс;
Вясну спаткайце смела, людзі!..
Хрыстос Ўваскрос!
Хрыстос Уваскрос!

Хрыстос Ўваскрос!
Душа баліць
І рвецца радасна так сэрцэ!
Не хочэш слёз… Жадаеш жыць.
Гудуць званы:—Не будзе смерці!

Браты, запеймо песню волі,—
Даволі здзеку, гора, слёз!
Чэкаймо шчасця й лепшай долі!
Хрыстос Ўваскрос!
Хрыстос Ўваскрос!


Ф. Чэрнышэвіч.