Наша Ніва (1906)/1910/49/Памяці Л. Н. Толстога

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Памяці Л. Н. Толстога
Аўтар: Якуб Колас
1910
Крыніца: Наша Ніва. — 3 Сьнежня (Декабра) 1910. — №49
Іншыя публікацыі гэтага твора: Памяці Л. М. Талстога.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Памяці Л. Н. Толстога

Ты зышоў з жыцьця дарогі,
Дзіўны сьветач знік твой.
Прэд тваей, Вялікі, сьмерцю
Анямеў язык мой…

Ты зышоў з жыцьця дарогі, —
І ноч больш цямнее,
Тое царства цьмы, непраўды,
Што над намі вее,

Тая ночка зла, с каторым
Ваяваў ты, родны!
Ты зышоў з жыцьця дарогі,
Слаўны і свабодны.

Ты зышоў з жыцьця дарогі,
Але ўсё-ж душою
З намі будзеш, вечна будзеш
Зваць на бой нас с цьмою!

Якуб Колас.

11/XI—1910