Наша Ніва (1906)/1907/17/Роднай старонцы

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Роднай старонцы
Верш
Аўтар: Янка Лучына
1907 год
Крыніца: Газэта «Наша Ніва», № 17, 4 (17) мая 1907 г., б. 1
Іншыя публікацыі гэтага твора: Роднай старонцы (Лучына).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




РОДНАЙ СТАРОНЦЫ.


Ты нам раскинулась лесам, балотами,
Выдмай песчанаю, неураджайнаю,
Маци зямлица, и умалотами
Хлеба над мерку не даш звычайную.
А сын твой, беднай адзет сермягаю,
З лыка плецёные лапци абуўшы,
Едзе драбинами, ци калымагаю,
Конем, што цягне, якбы заснуўшы…
Усё ў табе бедна. Часта заплачэ
Мужык араты дзеля злой доли,
Цяжка працуючы. Іон жэ адначэ
С табой разстацца ня ждзе николи.
И непрыглядную хату с пажытками,
И поле скупое, выган без пашы
Мы, апрануўшыся старыми сьвитками,
Любим и цэним—бо яны нашы.
Дасць Бог крывавым потам аратаму
Здабрыць песчану зямлицу здарыцца,
Жыць добра сытаму, хоць не багатаму,
И дзеля сьвята чарка нам зварыцца.
Сонца навуки скрозь хмары цёмные
Прагляне ясна над нашэй ниваю,
И будуць жыци дзетки патомные,
Добраю долей долей шчасливаю!…


Янка Лучына.