Наша Доля (1906)/кірыліца/1/Прысяга над крывавыми разорами

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Што будзе? Прысяга над крывавыми разорами
Абразок
Аўтар: Цётка
1 верасьня 1906 году
Як Крэсьцянски Банк прадае зямлю крэсьцянам
Іншыя публікацыі гэтага твора: Прысяга над крывавымі разорамі.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Прысяга над крывавыми разорами.


Быу цёплы асенни дзень. Нивы циха адпачывали пасля летняе працы. Цёмны лес шэптауся у глыбокой задуми. Буслы тужлива ляцели на вырай.

Гэтаго дня моркотны и згорблены пад цяжкаю хмараю невясёлых дум ледзьве-ледзьве поўз стары Мацей у поле. „Галава балиць — рук ни зняць“, бурчау ён пацягиваючысь. „Дзяцей дагадавауся, а адпачыць некали и не заким“. — Так ён сам сабе жалиуся.

Прауда, у Мацея было трох сыноу: аднаго узяли у маскали, други. паехаў да Пецербурга шукаць хлеба, треци пайшоу за парабка, да двара, а бедны Мацей з жонкаю и двома малодшыми дзеучатками астауся у хаци на сваёй гаспадарцы,

Бедната, адзиноцтва, силы ужо ня тые — а раби и раби, працуй бяз конца… Мардасовичу за лён, Бизуноускаму запашу, а там и за бульбу плужы и плужы што дзень на адработках, так што свае хоць и вузка, и лында, але и то нехват часу у пару засеяць. Ось и цяпер суседзи ужо дауно, пасеяли и пабаразнили, а Мацей тольки першы дзень выйшоу на свае й то быу хворы.

Аднак, перэмагаючы сябе, насыпау жыта у фартух, наплевау у жменю; чэрпануу зернят и з славами „Радзи, Божэ!“ сыпануу зерне на чорную глебу.

Зернята, замигацели на рали. А Мацей стаяу з пасалавеушыми вачами и шэптау:

„Не магу — надтаж галава балиць и сон морыць“… И не укладаючыся ани пасцилаючыся ён як стаяу, так и лёг, так и заснуу…

Спау як пласт у паперок загону з раскинутыми руками. Лицо было бледна, губы чорны ад смаги, дыхау ён часта и з якимсь хрыпом. Здалёк выглядау на чалавека, катораго вот-вот разкрыжавали и прыбили да зямли, и так ён паволи канае…

Мацей спау и сниу. Сниу ён, што сабралася моц, народу на яго ниви: были там маладые и старые, и мужчыны, и кабеты, и дзеци — у рожных апратках, и усе крычали: „…Узка! Цесна! Мала!..

А Мацею здавалося, што и ён сам стаиць пасерад гэтаго народу и што усе чэкаюць, што и ён сам, Мацей, скажець; и што вот-вот к яго сэрцу падходзиць неки жаль и што ён так само пачынае крычаць: „узка! цесна! мала!..“

Аж здаецца выбегае сусед Астап, зациснуушы кулаки, и крычыць ещэ мацней ад Мацея:

„А скуль узяць?! Скуль дастаць?! Кажы! Скуль?!“

Тады захистауся народ и зароу: „Глядзице! Во — прасторы! Во нивы, лесы, паля! Усё гэта ваша!…

А Астап: „Лжэце! Непрауда! Не дадуць: то казёное, дворнае — ни я, ни вы не маем права! Не дадуць! Пабьюць!“

— Вот далей здаецца Мацею, што з цьмы народу выходзяць яго тры сыны: парабок дворны, салдат и работник пецербургски, и становяцца на калены, и прысягаюць громка, ясна, паволи:

„Мы дамо! Мы сила — мы право!“

Мацей абливаецца потам, сэрцэ у яго бьецца… І здаецца яму, што усё гэта спавиу туман: тольки разоры стаяць поуны крыви, а над ими висяць тры скрыжаваны далони… И раздаецца цихи ясны голас:

„Мы сила! Мы право!“

Мацей Крапиука.