Наша Доля (1906)/кірыліца/1/Па Расеи
← З Беларуси и Литвы | Па Расеи Публіцыстыка 1 верасьня 1906 году |
Авечы агитатор → |
Іншыя публікацыі гэтага твора: Па Расеі (Наша Доля). |
Па Расеи.
З палудня Расеи. Газэци «Frankgurter Zeitung» целеграфуюць з Расеи: у палудзеной часци Расеи усе крэсцяне пастанауляюць не плациць падаткоу; чакаюць вяликаго бунту ў гэтай агромнай часци Расеи.
(Око).
— У Кацельни, Жытомирскаго павету мужыки не хацели каб разом з ими были стражники у цэркви. Усих выгнали вон, а аднаго дык надто крэпка збили парахвіяне. На стражникоу напау страх: адзин кинуу службу, а другіе так сама мусиць адрэкуцца ад начальникавання.
У мястэчку Рэшацилоуцы палтауской губ. стражник зарубіу на смерць мужыка. Усе мястэчковые людзи патрэбовали, каб им выдали винаватаго и каб вон вывели з мястэчка усю палицю. Прыстау выслау палицю, и тады усе успакоилися,
— Самарский губэрнатор данёс министру унутрэных дзел, што надта шмат стражникоу пакинуло службу. Стражники ня хочуць цяпер служыць дзеля таго, што прыходзицца им исьци проциу тых самых мужыкоу, з каторых и яны выйшли и каторые ваююць за агульное мужыцкое счасьце и долю. Але ёсць ещэ и другая прычына, котора наганяе марозъ на стражникову шкуру: гэта прыгаворы сельских обчэств, кабъ стражники не дастали николи падушныхъ надзелоу зямли.
(Око).
Сымбирск. На мелекеской жалезной дарози нехто спаліу тры масты. Кажуць, што зрабили гэта крэсцьяне, каторым дарога ужо восем гадоу ня плоцяць грошэй за крэсцянскую. зямлю, забраную, на гэту дарогу.
НА КАУКАЗИ.
Рэволюцыйны проциправицельственны розрух не сцихае. З гораду Кутансу 15 августа пишуць, што там арыштавали на вулицы свящэника каторы раздавау процивоправицельственные паперки. У гэтым самым горадзи у казіоной друкарни выдруковали сицилисты 36 тысячоу паперкоў.
— Начальник штабу тыфлискаго ваеннаго округа дастау тэлеграму ад камандзира другога. Горско-Мухабскага полку, што 4 и 5 сотня яго. полку, каторые были посланы у село Петроуское, адказалися стрэляць у народ, каторы хацеу асвабадзиць арыштованных агитатороу.
(Око).
З Кирылоускаго уезду ноугородзкай губ. пишуць у «Пецерб. Листку»: „У насъ збираць падатки пачали военаю силай. У сяло Ухтому зъявидася 16 стражникоу, узвод салдатоу, урадники — усе пад камандаю испрауника. Начальства заехала да хаты старасты, тут сабралися и крэсцьяне, каторых начальство пачало намауляць, каб плацили падатки. Але гэта ничого не памагло — крэсцьяне заявили, што плациць ничого ня будуць.
(Своб. Слово).
У Владзимирской губэрни крэсцяне ва многих месцох пастанауляюць ня пиць казёной гарэлки. У некаторых месцох разбиваюць манапольки.
(Своб. Слово).