Перайсці да зместу

Наша Доля (1906)/кірыліца/1/Ад Рэдакціи

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Наш родны край Ад Рэдакціи
Публіцыстыка

1 верасьня 1906 году
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ад рэдакцыі (Наша Доля).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Ад Рэдакціи.


Просим вельмиповажаемых чытацелёу выбачыць нам, што першы нумэр «Нашей Доли» ня здолела выдаць так, як таго хацели. Найбольш прыкра нам, што няма у ём ничаго з зямельной гаспадарки. У других нумэрах гэтаго браку ужо ня будзе. Просим писаць да нас, писаць аба усём што дзеецца, аб крыудах сваих и радосьцях, хто як умее. Кали патребна будзе каму якая парада — пытайцеся — аткажэмо. Ведайце добра што «Наша Доля» газэта вясковых людзіоу.

Прысылаючы грошы просим писаць якое выданне «Нашое Доли» прысылаць: ци друкованое рускими лштэрами ци польскими.

Хто хочэ палучаць газэту просим паспяшыць з прысылкою грошу. Нумэр други «Нашое Доли» з прычын, од рэдакціи незалежных выйдзець 14 сенцябра.