Мы —
кляса перамог,
і творчы
свой уздым
пад бураю эпох
загартавалі
мы.
Гісторыя
за нас!..
А вы?!.
што варты вы?!..
Ля нашага стырна
надзейны стырнавы.
Ён — рабочай клясы сын,
у ім —
мільёны сіл,
Мільёны
моцных рук,
яго —
магутны рух.
Зямлю
старых руін
прыгнёту
і маны
Сягоньня
робім мы
Краінаю машын.
І
побытаў сівых
больш
не патрэбна нам.
Тут —
бацькаўшчына ўсіх,
хто
век працуе сам.
Зямлю,
дзе смутак жыў,
мы
змусілі ажыць.
Балотных
нетраў скарб
мы
змусілі паўстаць,
прымусілі зарэць
балотных
нетраў скарб,
а сілу
вольных рэк
пакорна працаваць.
Стары
паганскі міт
мы
выкінулі ў хлам,
ні пан,
і не найміт
яго
ня верне нам.
Таму,
каб разарваць
строй
нашых перамог, —
узброілася “раць”
на
сьметніку эпох.
І што пра іх сказаць? —
Імкнуліся
яны
Краіну
адагнаць
на
рэйкі Скарыны.
Магільных
спраў найміт
хацеў
у буры дзён
крывёю затапіць
здабытае жыцьцём.
Крывавай
помсты гру
ён
зноўку рыхтаваў,
ён
творчасьць
нашых рук
авансам прадаваў.
За гэты вось
аванс,
за справу
вашых дзей
Мы
(міліёны нас)
вам
скажам
кожны дзень:
— Ну, так,
панове,
так,
за нацыю вы…
што-ж!?..
А хто
нібы жабрак
Вільгельму клянчыў,
хто?!..
А хто,
скажэце нам,
у краме
чорных спраў
фашыстым
і панам
краіну прадаваў?
Брыда!..
Ідзеце вон
магільных
спраў майстры,
ня вам
рашаць таго,
што
вырашылі мы!..
Вы
несьлі нам штыхі,
гарматных
громаў гру.
У вас
і папа Пій
напэўна Беларус?..
Ён
так-жа супроць нас
заўжды
паслаць гатоў
прадажнага Хрыста —
страшылішча вякоў.
Ды
ўсіх такіх
сьвятых
Мы
выкінулі ў хлам.
Тут —
бацькаўшчына ўсіх,
хто
век працуе сам.
Гісторыя
за нас!..
А вы?!..
нікчэмнасьць тут!..
Мы
(міліёны нас)
падпішам вам прысуд.
|