Нарыс програму Беларуской Соціалістычной Громады
Нарыс програму Беларуской Соціалістычной Громады Крыніца: pravo.by |
- Працавита бедната ўсих краіоў злучайся!
Беларуска Соціалистычна Громада іосць организация соціально-палітычная беларускаго працавитаго народу, хочэ раскинуць цяперешни капиталистычны парадок и аддаць у руки усяго народу зямлю, снасьци рабочые и ўсе способы комуникаціи для супольнаго владання. У гэтой рабоци найбольша завада — цяперэшняя палітычная няволя, про то Б. С. Г. за найближшу палитычну цэль мае скинуць самодзержавіе у Росеи разом з пролетаріатом ўсих народоў Расейскаго Государства. Цяперь трудно сказаць, як зложацца палитычные стасунки ў Расеи, а толькі мы з усякаго здарэння будзем карыстаць для таго, каб усе народы мели як найбольшу свабоду, уважаючы за найбольшэе жаданне ў часи капитализму незалежную рэспублику демократычную на фундамэнци:
3 палитычной стараны:
- правтое, агульное, роўное, тайное госолованне; станаўленне законоў праз народ, як иниціатыва и як санкція.
- Роўные права для ўсих народносцей, жывущих на одной зямли.
- Роўносць ўсих людзей у краю, як мущын, так і кабет, не гледзячы з якого яны народу и якой веры.
- Самоўправленне грамадзкое и уселякое; выборные чыноўники да адмнинстраціи и споўняне найвысшей ўласьцы праз констытуцыйны сход.
- Дармовый суд; выборные судзи; падсудносць чыноўникоў.
- Поўная свабода слова, друку, сходаў, сябровств — товарыств, забастовок; поўная свабода народнасьци и веры.
- Безпечэнство асобы и дому кожнаго чаловека.
- Дармовая, канешная, поўная наўка для ўси на кошт краю.
- Скасаванне салдацкой службы; заместо салдацкой службы агульное апалчэнне народу.
- Растущы падаток ад даходу и ад наслецтва; скасаванне ўсих косвенных падаткоў.
- Адзеленне цэрквы ад государства и школы ад церквы.
3 палитычно-соціальной стараны:
I. У справи зямельной Б. С. Г. хочэ скасаваць право асабистой земской ўласносцы и даць кожнаму чаловеку право выбраць зямлю своими руками без карыстання з чужой працы, расшыраючы адночасьне, каб перэйсьци да соціалистычной гаспадарки, идэи ўсестаронняго сябровання и товарыств.
II. У справи працавитаго народу:
- 8 гадзин работы ў дзень (можно даўжэй у жниво и другие незвычайны часы
- Устанаўленне minimum платы за работы.
- Роўная заплаты для мущын. кабет и дзецей пры роўной працы.
- Забараненне начной працы апроча незвычайной патрэбы.
- Аздараўленне варункаў працы.
- Страхоўка краіовая ад нещаснаго прыпадку, недастатку працы, хваробы и старосьци
- Инспекція фабрычная і инспекція сельской гаспадаркі.
- Биржы працы и сэкрэтаріат работнікаў.
- Свабода змоў и забастовок работникаў.
- Дармовая помоч дохторская.
- Выплаты у гадзинах работы.
- Апека над адходными работниками.
- Краёвая страхоўка ад граду и заразы.
- Перэход на ўласносць краю лесопашы и водзяной силы.