Напралом
Выгляд
Напралом Верш Аўтар: Міхась Васілёк 1925 Крыніца: Вершы. - 1973. — с. 17 |
Хлопцы, хто мы? Ці ж не б’ецца
Ў нас жывое пачуццё?
Ці ж пагасла ў вашых сэрцах
Вера ў лепшае жыццё?
Барацьбой здабудзем шчасце, -
Не спагады нам чакаць,
Сірацінаю-бярозай
Сумна ў полі выглядаць!
Сіл юнацкіх і размах
Ці ж не хопіць нам, сябры?
Мы праломімся праз краты,
Праз астрожныя муры!
Хай бушуе злое мора
Ў неспакойную пару, -
Стырнавы, свой човен смела
Ты да волі накіруй!
Верым — заўтра грамадою,
К сонцу ўзняўшы працы сцяг,
Пераможным, цвёрдым крокам
На вялікі выйдзем шлях!
1925