Перайсці да зместу

Найяснѣйшаму Яго Милосьци Гаспадару Императару Александру Микалаявичу… (1858)/кірыліца

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Найяснѣйшаму Яго Милосьци Гаспадару Императару Александру Микалаявичу…
Верш
Аўтар: Вінцэсь Каратынскі
1858 год
Іншыя публікацыі гэтага твора: Уставайма, братцы, да дзела, да дзела.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НАЙЯСНѢ́ЙШАМУ ЯГО́ МИЛО́СЬЦИ

ГАСПАДАРУ́ ИМПЕРА́ТАРУ

АЛЕКСА́НДРУ МИКАЛА́ЯВИЧУ,

ПѢ́СЬНЯ ЗЪ ПАКЛО́НАМЪ

АДЪ ЛИТО́ВСКО-РУСИ́НСКАИ МУЖЫ́ЦКАИ ГРАМА́ДЫ




Не бо́йся, ма́лое ста́до… Не пять ли птицъ цѣни́тся пѣ́нязема двѣма́? и ни еди́на отъ нихъ нѣстъ забве́на предъ Бо́гомъ… Не убо́йтеся у́бо мно́зѣхъ птицъ у́нши есте́ вы

Кн. св. Луки, гл. 12, зач. 6, 7 и 32.

Встава́ймо, братцы, да дзѣ́ла, да дзѣ́ла!
Зъ по́вначи пѣ́вень зало́павъ крыло́мъ
Ну́же, кабъ жы́во рабо́та наспѣ́ла, —
Вы́слаць гасьци́няцъ жо́вцянькимъ пяско́мъ.
Дру́жно, грама́до, въ серде́чнуй ахво́цѣ,
Ду́хамъ наси́лки на пле́чы узьдзѣ́нь!
Охъ! то́лько но́чу неспо́рно въ рабо́цѣ.
Узыдзи́ намъ, со́вняйко! прывядзи́ намъ дзѣнь!

Ѣдуць къ намъ, ѣ́дуць дарагі́я Го́сьци:
Зяме́ль широ́кихъ Мо́цны ГАСПАДАРЪ,
Вѣ́рныя Слу́жки пры Яго́ Мило́сьци,
Дабра́ и ща́сьця за Имъ до́вги ша́ръ.
Якъ хадзи́въ Панъ Богъ на зе́мскуй даро́зѣ,
Ко́жынъ славъ сьви́ту да зялёну ви́ць.
Штожъ разасьцѣ́лямъ мы сваёй ВСПАМО́ЗѢ?
Узыдзи́ намъ, со́вняйко! скажы́ што раби́ць!

Гдзѣ Яго́ пры́мямъ? чо́рная сьвятли́ца,
Залаты́хъ тка́накъ несудзи́въ намъ Бо́гъ;
Што наймилѣ́йша — то ма́тка-зямли́ца,
Жо́вты пясо́чакъ на яе́ палёхъ:
Цябѣ́жъ на пле́чахъ, зямля́ дарага́я,
Ве́лькаму ГО́СЬЦЮ падъ но́жки нясу́.
Охъ! да расо́ю пясо́къ прамака́я.
Узыдзи́ намъ, со́вняйко! падбяры́ расу́!

Зара́, зары́ца бяжы́ць ужо́ зъ не́ба;
Лю́бачки зьве́зды блисну́ли жывѣ́й.
Зъ Бо́гамъ, брато́чки, канча́ймо што тре́ба!
Лёгко на се́рцу и вача́мъ сьвятлѣ́й.
Зары́ца ка́жа: вы Бо́жыя дзѣ́тки;
Зьве́зды марга́юць: бра́тамъ ста́не па́нъ….
Вотъ тума́нъ цёмны ры́нувъ на пале́тки.
Узыдзи́ намъ, со́вняйко! разгани́ тума́нъ!

Бо́жаё со́нцо блисну́ло на га́ли,
Дзѣньку́ вялѣ́ло гуля́ць на дваре́,
Шле́ да насъ пта́шки кабъ пѣ́ць памага́ли,
Тума́нъ прагна́ло, расу́ надбяре́.
И нашо́ СО́НЦО да на́съ прыбыва́я,
Дабро́ и ща́сьцё разсява́я Іонъ
Здаро́въ будзь, Ве́льки ГАСПАДАРУ кра́я!
Здаро́во будзь, СО́ВНЯЙКО! пакло́нъ! о, пакло́нъ!