Назова Беларусі па жыдоўску
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Назова Беларусі па жыдоўску Артыкул Крыніца: Krywičanin, 1918, Nr. 1 |
рэдактар-выдавец Вацлаў Ластоўскі |
У жывой мове, як і ў старых друках Беларусь па жыдоўску называецца «Rajsen».
Цікава, што пад найменьнем «Rajsen» жыды разумеюць ня толькі цэнтральную Беларусь, але і найдалей на ўсход і захад высунутые беларускіе акраіны, як заходна-паўночную часьць чарнігаўшчыны і смаленшчыны, ды беласточчыну.
Тэрыторыя «Rajsen», ўласціва Беларусь, займае выдатнае мейсцо ў гісторыі духоваго жыцьця ўсходня-эўрапэйскіх жыдоў. Згэтуль выйшлі найслаўнейшые імёны жыдоўскіх тэолёгаў і талмудзістаў; з магілёўшчыны чэрпаў духовае цяпло хасыдызм, а валожынскіе духоўные жыдоўскіе школы выдавалі найбольш паважаных за вучонасьць паміж жыдамі ўсей Эўропы, рабінаў. Вільня па сягоняшні дзень друкуе талмуд і шмат кніг для жыдоў усяго Старога і Новаго Свету.