З вершаў Надсона
Вершы Верш Аўтар: Сямён Надсон 1879 (пераклад 1918) Арыгінальная назва: Над свежей могилой Пераклад: Макар Краўцоў Крыніца: Вольная Беларусь, 1918 - 15 |
Над свежей могилой ~ *** Спи спокойно, моя дорогая — памяці Н. М. Д. Наталля Міхайлаўна Дзешавава, каханне паэта, сышла ад сухотаў 13.III.1897 |
I.
Над сьвежай магілкаю
Я зноў адзін — і зноў вакол
Ўсё тая ж ноч і цемра вые.
Міне на сьвежы гэты дол
Прыслалі думкі нізямныя…
Чаго чакаць, на што мне жыць,
На што змагацца, клапаціцца?
Мне больш німа каго любіць,—
Мне больш німа каму маліцца.
II.
Сьпі спакойна, мая дарагая!
Толькі ў сьмерці жаданны спакой,
Толькі ў сьмерці брыво ні маргае,
Ні зайдзе безнадзейнай сьлязой.
Ні засмуціць маркотная думка
Мілай русай галоўкі твае;
Без трывогі твая будзе трунка,
Вечным сном цябе шчыльна скуе.
Белы гроб твой накрыты зямлёю,
Белы крыж над табою стаіць
Ён пасьвенчаны шчырай мальбою,
Яго сьлёзка мая акрапіць.
Я даўно так ні плакаў… Здаецца,
Што ў грудзях, затамлёных бядой,
Ўсё сьвятое адразу прачнецца,
Каб шалёны быў жаль над табой.
Вось вярнецца вясна і з вясною
Мілы госьць — салавей прыляціць
І ў цішэйшую ноч над табою
Срэбрам песьня яго зазьвініць,
І зялёная ліпа старая
Ад тэй песьні замрэ над табой…
Сьпі ж спакойна, мая дарагая!
Толькі ў сьмерці жаданны спакой…