Перайсці да зместу

М. А. Някрасаву

З пляцоўкі Вікікрыніцы
М. А. Някрасаву
Аўтар: Уладзімір Рагуцкі
1938

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Яго вабілі родныя клёны,
Сенажаці і хвалі ракі...
Адвячоркам на беразе сонным
Пачыналі спяваць бурлакі.
У іх песнях — праклёны багаццю,
Гневу-болю вялікага сказ,
Над калыскай журботнае маці
І над хатай задумлівы вяз.
Плылі гэтыя песні далёка,
На спатканне ім хлопчык, як мог,
Паскараў свае лёгкія крокі, —
І каменьчыкі беглі з-пад ног.
Ён прыходзіў на бераг высокі
Да знаёмых агнёў залатых...
І дзіцячае сэрца глыбока
Раніў сумны бурлацкі матыў.
Беглі годы... Каціліся хвалі...
Гудзеў сумна спрадвечны гушчар.
Людзі слоў незвычайных шукалі.
Іх знаходзіў вялікі пясняр.
Ён, магутны, устаў над краінай,
Дзіўных песень вялікі ўладар,
Быў адданым народным ён сынам,
Гнеўнай праўды, свабоды пясняр.