Міне зіма…
Выгляд
Міне зіма… Аўтар: Алесь Мілюць 1943 Крыніца: Скрыжалі памяці. Кніга другая - с. 332 |
Міне зіма... Снягі растануць,
Свабодна рэкі пацякуць...
Ізноў дні цёплыя настануць,
І лес і поле ажывуць.
І хоць гудзе яшчэ віхура
І за вакном мароз трашчыць, —
Ўжо хутка з яснае лазуры
Нам сонца гожа заблішчыць...
Усё прабудзіцца, ачнецца,
Далоў адкіне люты сон...
Зноў жыцце творчае пальецца...
О час! Хутчэй прыйшоў бы ён!
16 лютага 1943 г.
Скорычы