Мэмарыял БНК аб вайсковых рэквізыцыях (1920)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Аб вайсковых рэквізыцыях
Артыкул, дакумэнт

1920 год
Крыніца: Газэта «Наша Ніва», № 2, 1 лістапада 1920 г., б. 1-2

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Аб вайсковых рэквізыцыях

26 кастрычніка дэлегацыя Беларускага Нацыянальнага Камітэту, зложаная з старшымі” К-ту Ярэміча і сябры к-ту Чыжэўскага, падала Глаўнакамандуючаму войск „Сярэдняе Літвы“, генаралу Жэлігоўскаму, гэткі мэморыял у справе вайсковых рэквізыцый:

„Ваша Эксцэленцыя!

„На тэрыторыі, якую занімаюць войскі Вашай Эксцэленцыі, аснаўную масу насяленьня становіць беларускае сялянства. Як нацыянаяльны прадстаўнічы орган беларускага арганізованага грамадзянства на гэтай тэрыторыі, Беларускі Нацыясальнй Камітэт лічыць сваім абавязкам зьвярнуць увагу Вашай Эксцэленцыі на тыя ціжары і крыўды, якія Ў гэты мамэнт церпіць беларускае насяленне у зьвязку з бытнасьцю на яго зямлі арміі, і просіць ўчыніць адпаведныя крокі, каторыя забаспечылі-бы наш сялянскі люд, а разам з тым і гэты Край ад пагражаючай яму эканамічнай руіны

„Крыўды і ціжары, якія зваліліся на плечы беларускага сялянства можна пабіць на дзьве групы: адны вынікаюць з таго, што пад відам рэквізыцыі забіраецца сялянскае дабро бяз ніякае платы і нават бяз квітоў, каторыя давалі-бы пакрыўджаным магчымасьць даходзіць свае крыўды; другія—з таго, што гэткія „рэквізыцыі“ нічым не нормуюцца і робяцца бяз ніякае ўвагі, на, тое, як будуць жыць далей людзі, у каторых забіраецца абсалютна ўсё іх меньне. Так, у сялян забіраюць усё, як ёсьць, збожжа, не пакідаючы ім нічога ані на насеньне, ані га пражыцьцё да гэткага йшчэ далёкага новага ураджаю. Забіраецца ўвесь корм для жывёлы і самая жывёла, ў тым, ліку апошні конь, апошняя карова і г. д. У самы, сэзон восенскіх работ у полі практыкуецца абсалютна нічым не нормованая конская павіннасьць—асабліва цяжкая затым, што ў рэзультаце бязупынных войн і окупацый лік каней у беларускай вёсцы вельмі паменшаў.

„Прыймаючы пад увагу агульную руіну Краю, ад ваенных выпадкаў і, асабліва ад абрабаваньня яго з усялакага дабра бальшавікамі, прыгледзіўшыся да таго, што і далей творыцца ў нашых вёсках лёгка з гэтага зрабіць вывады на будучыну. Вывады гэтыя нязвычайна грозныя як для Краю і яго жыхараў, так і для ўсялякае ўлады, каторая будзе тут істнаваць: немагчымасьць для вёскі адхваціцца пасьля бальшавіцкага разгрому, вынішчэньне скаціны, рэквізыцыя, ўсялякага збожжа і корму для скаціны, немагчымасьць вырабіць поле на зіму і абсеяць яго, нястача зерня на веснавыя пасевы—ўсё гэта суліць, беларускай вёсцы голад і новую руіну.

„Дый не аднэй толькі вёсцы: ад усяго вышэйсказанага церпіць і места, асабліва-ж сталіца Краю Вілыія. Цэны тут на ўсё страшэнна узрастаюць з дня на дзень, бо вёска нічога не падвозіць, бо няма ані чаго вязьці да места, ані на чым: коні і хурманкі рэквізуюцца.

„Беларускі Нацыянальны Камітэт думае, што толькі вельмі энэргічныя і шыбкія крокі, якія прыпынілі бы ці прынамсі нормавадлі-бы ўсялякія рэквізыцыі, могуць адвярнуць ад нас пагрозу голаду. Паводле нашае думкі, да ліку гэткіх крокаў належаць:

1) абсалютнаязабарона рэквізыцый бяз платы,

2) выплата на месцы гатоўкай за ўсёрэквізованае дабро, рахуючы паводле рынкавых цэн,

3) устанаўленьне норм, каторыя пакідалі- бы сялянам збожжа, патрэбнае на насеньне і на пражыцьцё да новага ўраджаю,

4) пакіданьне сялянам патрэбнае для гаепадаркі жывёлы і корму для яе,

5) унормованьне конскае павіннасьці, устанаўленьне павёрстнае платы на месцы гатоўкай,

6) раўнамерная раскладка ўсіх рэквізыцыйных ціжараў паміж вёскамі і дварамі асабліва-ж к адносінах да конскайскай вавічнасьці.

„Дзеля таго, каб абмінуць усялякія недаразуменьні паміж народам і вайсковай уладай і каб равам з тым ня даць магчымасьці для сваявольства т процізаконных учынкаў, у аснову ўсяго вышэйсказанага павінна быць пакладзена агульнае правіла, што ніякія рэквізыцыі ня могуць адбывацца без паразуменьня з выбарнымі. прадстаўнікамі насяленьня (ад валасьцей). Пры гэтым усе загады і нормы для рэквізыцый павінны быць распублікованы для агульнага ведама у зразумелай нашаму народу і роднай яго беларускай мове (пакуль-што новай уладай не ўжыванай), каб не магло быць месца для надужываньня неасьвядомленасьці сялян аб іх правох і абявязках.

„Беларускі Надыягальны Камітэт верыць, што Ваша Эксцэленцыя: прыме пад увагу гэты мэморыял і сваей уладай спыніць далейшае руйнаваньне гэтак многа ўжо перацярпеўшай беларускай вёскі.“

Ген. Жэлігоўекі, выслухаўшы дэлегацыю, сказаў, што ён выдаў ужо загад у справе рэквізыцый і ўсемі спосабамі будзе бароцца з незаконнымі рэквізыцыямі. Ген. Жэлігоўскі заявіў, што ён згаджаецца з патрэбай выдаваць загады і ў беларускай мове і споўніць гэта.

Далей гутарка перайшла на справу разгону беларускае гімназіі ў м. Сьвіры. Ген. Жэлігоўскі адзначыў, што гэта было ўчынена польскай вайсковайуладай, якая ямуне прыслухае. Усё-ж такі абяцаўся зьвярнуцца да польскае вышэйшае каманды з просьбай уладзіць гэту справу і даць беларускай гімназіі магчымасьць працаваць.

Дэлегацыя прамаўляла па беларуску, і генэрал Жэлігоўскі адказваў у тэй-жа мове.