Перайсці да зместу

Мы на горушцы пабывалі, пабывалі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Мы на горушцы пабывалі, пабывалі
Песня
Крыніца: Сайт клуба "Спадчына"

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Мы на горушцы пабывалі, пабывалі,
Ай, люлі, пабывалі!
Масленку сустракалі, сустракалі,
Ай, люлі, сустракалі!
Сырам гару набівалі, набівалі,
Маслам гару палівалі, палівалі.
Наша горушка катліва, ай, катліва,
Свякровушка варкатліва, варкатліва:
Яна на нас варчала, ай, варчала,
На горушку не пушчала, не пушчала!
А нам дамоў не хаціцца, не хаціцца,
А хаціцца пракаціцца, пракаціцца!
Мы думалі — Масленкі сем нядзелек, сем нядзелек,
Ажно Масленкі сем дзянёчкаў, сем дзянёчкаў!
Нас Масленка абманіла, абманіла:
На сем нядзель паста пасадзіла, пасадзіла:
На белу капусту, капусту,
На горкую рэдзьку, на рэдзьку,
Ай, люлі, на рэдзьку.

(Запісана: 107. Романов, 8, с. 140. Зап. Т. Мадзалеўская ў с. Вузкае Веліжскага п. ад Андрэевай.)