Мы, беларусы

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Мы, беларусы
Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь
Аўтар: Міхась Клімковіч, Уладзімер Карызна
Музыка: Несьцер Сакалоўскі

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Мы — беларусы — мірныя людзі,
Сэрцам адданыя роднай зямлі.
Шчыра працуем, сілы гартуем
Мы ў працавітай і вольнай сям’і.

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!

Разам з братамі мужна вякамі
Мы баранілі родны парог,
Ў бітвах за волю, ў бітвах за долю
Свой здабывалі сцяг перамог!

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!

Дружба народаў — сіла народаў,
Наш запаветны сонечны шлях.
Горда ж узвіся ў ясныя высі,
Сцяг пераможны — радасці сцяг!

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!