Для дзяцей (Талстой, 1928)/Байкі/Мурашка і галубка
Выгляд
Мурашка і галубка Байка Аўтар: Эзоп 1928 год Арыгінальная назва: Муравей и голубка Пераклад: Макар Краўцоў |
Чарапаха і арол → |
Пераклад зьдзейсьнены з вольнага перакладу Льва Талстога. |
БАЙКІ[1].
МУРАШКА і ГАЛУБКА.
Мурашка спусьцілася да ручая: захацела напіцца. Хваля захліснула яе і чуць не ўтапіла. Галубка нясла галінку; яна ўбачыла — Мурашка, топіцца, і кінула ёй галінку ў ручай. Мурашка села на галінку і выратавалася. Пасьля паляўнічы расставіў сетку на Галубку і хацеў злавіць. Мурашка падпаўзла да паляўнічага, і ўкусіла яго за нагу; паляўнічы ахнуў і ўпусьціў сетку. Галубка пыркнула і паляцела.