Муляр (Брусаў/Дудар)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Муляр
Верш
Аўтар: Валерый Брусаў
Пераклад: Алесь Дудар
Іншыя публікацыі гэтага твора: Муляр (Брусаў).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




— Муляру, муляр, у фартуху белым,
Што ты там ставіш? Каму?
— Гэй, не займай нам, заняты мы вельмі,
Ставім мы, ставім турму.

— Муляру, муляр, з рыдлёўкай жалезнай,
Хто-ж будзе у ёй галасіць?
— Ваш брат, — багаты сюды не палезе,
Красці нашто вам хадзіць!

— Муляру, муляр, хто-ж доўгія ночы
Змочыць тут стромамі слёз?
— Можа мой сын, гэткі самы рабочы, —
Гэтым багаты наш лёс.

— Муляру, муляр, успомніць ён, можа,
Тых, хто муры талачыў?
— Ля рыштаванняў хадзі асцярожна,
Ведаем самі, маўчы.