Перайсці да зместу

Музэй Івана Луцкевіча (Грышкевіч)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Музэй Івана Луцкевіча
Верш
Аўтар: Францішак Грышкевіч
1924
Крыніца: Часопіс «Студэнская Думка» (Вільня), № 1, сьнежань 1924 г., б. 24

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





Музэй Івана Луцкевіча


(У пятыя ўгодкі сьмерці 1919—1924).

Ты схоў сьвяты — ўсяго, што мелі,
У аддалі ланцуга сталецьцяў,
Слаўнейшы продкі Чарадзеі.
Будзь слаўны, бацька!—моляць дзеці.

Ты люстра нашых часаў волі,
Галоснай славы у сусьвеце;
Ты сьведак слаўных бойкаў ў полі.
Сьвятым будзь. мёртвы! — просяць дзеці.

Памяць Твая ў Краіне Славы,
Бязсьмертна будзе зігацеці.
Тварэц Усяго і Збаўца наш ласкавы!
Усьвяці Яго! бо хочуць дзеці.


Фр. Грышкевіч.