Перайсці да зместу

Мужнасць (1938)/Слова краіне/Нашай славы зара

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Нашай славы зара
Верш
Аўтар: Пятро Глебка
1938 год
Урачыстасць
Іншыя публікацыі гэтага твора: Нашай славы зара (Глебка, верш).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




СЛОВА КРАІНЕ

НАШАЙ СЛАВЫ ЗАРА

Яркая, прыветлівым і строгім
мудрым геніем правадыра,
ты прайшла вялікія дарогі,
нашай славы светлая зара!
Ты, высокая і ясная, над намі
у паходах баявых ішла,
цёмнымі асеннімі начамі
асвятляла незнаёмы шлях.
А ў суровыя, у сіверныя зімы,
калі сцюжы заляталі ў дом,
сем рэспублік маладой радзімы
саграваліся тваім цяплом.
Мы таму нідзе і не прысталі
у дарозе гэтакай цяжкой,
нас адно жывое імя — Сталін
падымае і вядзе на бой,
У легендах услаўляюць людзі
гэтае жыццё большэвіка…
Песня, загрымі-ж салютам,
музыкаю кожнага радка!
Хай жыве прыветлівы і строгі
геній мужнага правадыра,
што паказвае табе дарогу,
нашай славы ясная зара!

1935 г.