Перайсці да зместу

Можа, гэта перлы?..

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Можа, гэта перлы?..
Аўтар: Алесь Мілюць
Крыніца: Скрыжалі памяці. Кніга другая - с. 323

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Можа, гэта перлы,
Мо крышталь нябёс,
Лёгкаю пушынкай
Ветрык нам прынёс?

Можа, гэта срэбра,
Мо іскрынкі зор
Сыплюцца цудоўна
На палёў прастор?

Можа, гэта краскі,
Мо лябеджа бель
Высцілае ўвокал
Мяккую пасцель?

Можа, гэта зоркі,
Мо мух белы рой
З вышыні таёмна
Сее хтось рукой.

Ўсё знаёма гэта…
Ўжо згадалі мы:
Роднае старонкі
Гэта скарб зімы!