Млоснасць (Верлен/Багдановіч)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Млоснасць
Верш
Аўтар: Поль Вэрлен
Пераклад: Максім Багдановіч
Крыніца: Багдановіч М. Поўны збор твораў у 3 тамах. Т. 1. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. Ст. 189

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




                Жоржу Куртэліну

Я — падупаўшы Рым, каторы пазірае
На белых варвараў, на бушаванне іх,
І стылем залатым ляніва акрасціх,
У блеску сонечным, стаміўшыся, складае.

Ў самотным сэрцы — зло, ў душы — нуда густая.
І бітвы чуючы, каторых шум не сціх,
Не можа, кволы, ён дайсці жадань сваіх,
Не хоча рушыцца, жыцця не аздабляе!

Не можа, кволы, ён, не хоча на’т сканаць!
Ўсё зведана! Баціл, ты скончыш смех? Даволі!
Ўсё зведана! Няма чаго прамовіць болі!

Адно ёсць — вершыкі, што ўжо ў агні гараць,
Адно ёсць — п’яны раб, што вас не паважае,
Адно ёсць — пусткі сум, што сэрца уражае.

1913