Менск, сталіца Беларусі
Менск, сталіца Беларусі Артыкул Аўтар: Міхась Ганько 1943 год Крыніца: Жыве Беларусь! (Менск), 1943, № 4-5, кастрычнік-лістапад, б. 9, 10, 11, 12 |
В. Аганёк
Паняцьце Бацькаўшчыны складаецца із шмат якіх элемэнтаў, але усе народы прывыклі уважаць за сымбаль Бацькаўшчыны назоў свае сталіцы.
Мы, беларусы, мелі не адну сталіцу: Полацак, Наваградак, Вільня былі па чарзе цэнтрам нацыянальна-палітычнага жыцьця. У навейшы час, дзякуючы свайму выгоднаму цэнтральнаму палажэньню і стала узрастаючай ролі як асяродка беларускага адраджэньня, агульна прызнанай сталіцай Беларусі стаўся ад 1917—1918 г. г. Менск.
Менск раскінуўся пасярэдзіне беларускага краю, на нявысокіх узгорках. Пасярэдзіне ён перарэзаны пакручастай істужкаю Сьвіслачы. Гэтая невялічкая рэчка, якая нясе свае каламутныя воды у правы прыток Дняпра Бярэзіну, мела калісьці болыш паважны выгляд, убіраючы у сябе воды больш дробных рэчак, якія даўно ужо абярнуліся у звычайныя брудныя раўчукі. Пры ўтоку аднае такое рэчкі Нямігі у Сьвіслач і была заснаваная, недзе ў пачатку 11-га ст. ці мо’ яшчэ раней, сталіца Беларусі, Менск.
Назоў гораду паходзіць праўдападобна ад слова «мена», бо калісьці, яшчэ у дагістарычныя часы, на мейсцы, дзе сяньня горад, былі волакі, па рацэ хадзілі вялікія гандлёвыя судзіны і ішоў жывы менавы гандаль у эўрапэйскія маштабе.
Першыя гістарычныя зьвесткі аб Менску паходзяць з 1067 г., калі ён быў абложаны: кіеўскімі князямі. Паміж імі і Усеславам Чарадзеем Полацкім завязалася тут, над Нямігаю, жорсткая бітва, аб якой у «Слове аб палку Ігаравым» гаворыцца:
«На Нямізе сьцелюць галовы, што снапы,
а малоцяць булатнымі цапамі,
кладуць жыцьцё на таку, ды веюць душу ад цела,
Не дабром засеяныя крывавыя берагі Нямігі,—
яны засеяныя касьцямі рускіх сыноў».
У выніку гэтае бітвы лягло шмат войска з аднаго і з другога боку. Калі-ж праз зраду Ўсяслаў папаўся у палон, дык кіяўляне моцна зрабавалі і спустошылі Менск, які тады ужо быў багатым местам, залежным ад Полаччыны.
У 1084 г. Менск быў зноў зруйнаваны кіеўскім князем Уладзімерам Майамахам. Як падае летапіс,—«не засталося у ім ні чэлядзіна, ні скаціны».
Пасьля сьмерці Усяслава Менск дастаўся аднаму з ягоных шасьцёх сыноў Глебу, які быў першым удзельным князем Менску.
У 1116 годзе Уладзімер Манамах заваяваў Менск, а Глеба узяў у палон, дзе ён і памёр. Пасьля Глеба ў Менску да 1195 г. па чарзе княжылі: Расьціслаў, Валадар і Усяслаў. Пасьля перамогі літоўскага князя Рынгольда над саюзнымі князямі над берагамі Нёмна Менскае княства лучае у поўную залежнасьць ад Наваградзкага цэнтру. За дату канчальнага далучэньня Менску да Вялікага Княства Літоўскага. уважаюць 1326 г. Апошнім удзельным князем быў Фёдар Сьвятаславіч.
Некаторыя гісторыкі уважаюць, што пасьля сьмерці Валадара Васількавіча Менск дастаўся быў Міндаўгу. Дзякуючы перамозе над татарамі у 1241 годзе каля Койданава, Менск быў выратаваны ад мангольскае няволі.
У гэтым самым часе Менск быў ужо добра умацавалы і абведзены высокім валам, а на нявысокім узгорку над Сьвіслачай пры вусьці Нямігі, якая сяньня зусім заглохла, быў збудаваны у 13 стагодзьдзі моцны замак. Руіны існавалі яшчэ да 19 стагодзьдзя. З іх быў збудаваны прыватны дом адным із жыхароў Менску, а гарадзкі вал зруйнавалі швэды пры Карле XII. На прадмесьці Камароўка існавала раней крэпасьць па востраве сярод возера. Сяньня ад возера асталося толькі балота, і тое асушваецца, а ад крэпасьці няма ніякага сьледу.
У 14-м стагодзьдзі Менскам уладалі князі з роду Гэдыміна, а вялікі князь Ягайла аддаў яго свайму брату Скіргайлу. Ад часу Горадзельскае вуніі Менск, стаўшы цэнтрам найбольшага тэрытарыяльна ваяводзтва, пачаў хутка расьці. Гаспадар Казімер Ягайлавіч даў Менску у 1441 г. адмысловыя прывілеі, а Аляксандар даў яму у 1496 г. «на вечныя часы нямецкае права, якое завецца Магдэбургскім.»
Разам з палітычным ростам горад расьцець і эканамічна. Менск прасякалі два вялікія гасьцінцы: адзін—праз Лагойск, Барысаў, Воршу і Смаленск на Маскву, другі—праз Слуцак на Валынь і далей, а на захад — да Берасьця і на Варшаву. Гэтымі шляхамі ішлі і войскі, і гандаль.
У 1505 г. Менск быў моцна спустошаны і зруйнаваны татарамі, а у 1508 г. — маскалямі. Каб узьняць дабрабыт гораду, гаспадар Жыгімонт Аўтуст пашырыў у 1558 г. правы гораду, дазволіў кірмашы і надаў млын на р. Случы і прыгарадныя землі на 3 мілі навокал гораду.
Рэлігійныя спрэчкі, якія цягнуліся на Беларусі праз ўсё 17 і 18 ст. ст., не асталіся бяз сьледу і у Менску. Езуіты, якія зьявіліся у нас у пачатку 17 ст., пабудавалі за гэты чач 11 манастыроў са школамі і калегіямі і стараліся пашыраць царкоўную вунію. Праваслаўе баранілі брацтвы, якіх было ў Менску сем. Яны арганізавалі друкарні, школы, багадзельні
У 1654 г. Менск занялі на пэўны час расейцы, ад чаго горад моцна цярпеў.
У канцы 17 ст. у Менску (нароўні з Вільняй і Наваградкам) пачалі адбывацца трыбуналы, г. зн. вышэйшыя суды, але пасьля іх перавялі у Горадню.
У пачатку 18 ст. горад шмат пацярпеў ад расейцаў і швэдаў, якія змушалі плаціць вялікія падаткі, а у 1793 г. пры цараваньні Кацярыны II Менск адыйшоў (пасьля другога падзелу Рэчыпаспалітай) да Расеі і стаў цэнтрам аднаго з трох намесьніцтваў, акое у 1796 г. (пры Паўлу I) было ператворана у губэрню.
У 1812 г. 26 чырвеня у Менск увайшоў францускі корпус маршала Даву. Палякі сустракалі ято урачыста, складаючы надзеі на абяцаньне Напалеона аднавіць Вялікае Княства Літоўскае. Маршал Даву заняў кватэру на Высокім Рынку, які назвалі ў 1926 г. Пляцам Волі. У той час па Высокім Рынку насупраць Марыінскага касьцёлу стаяла ратуша, а побач з ёю — праваслаўны сабор, ды будынкі езуіцкае калегіі і вуніяцкага манастыра. У часе панаваньня французаў уладу у горадзе захапілі былі палякі. Пасьля адыходу французаў Менск выглядаў спустошаны і разбураны. У Менску згінула каля 35 тыс. жыхарства, а ад таго, што трупы доўга валяліся непахаваныя, пайшлі пошасьці.
У 1820 г. езуіты былі высланыя з Менску і зачыненая іхная школа, якая існавала ад 1650 году. У 1825 годзе пабудаваны будынак турмы з 4-ма вежамі і каменнаю сьцяною званы Пішчалаўскім замкам (ад імя будаўніка). У 1831 годзе Менск страшэнна пацярпеў ад эпідэміі халеры. Дзеля змаганьня з г. зв. лістападаўскім паўстаньнем быў абвешчаны ваенны стан, які быў зьняты толькі у наступным годзе. Ад 1835 г., калі была для жыдоў вызначаная г. зв. рыса аседласьці, яны сталі масава сяліцца у Менску і пераймаць у свае рукі гандаль і рамёслы.
У 1844 г. у ратушы на Саборным Пляцы (Высокім Рынку) быў пабудаваны невялікі тэатр. У 1850 г. на мейсцы драўлянае Сьвятадухаўскае царквы быў пастаўлены каменны Петрапаўлаўскі сабор, зьнішчаны бальшавікамі у 1936 г. Рэшткі старое ратушы, якой пасьля пажару у пал. 19 ст. расейцы не захацелі адбудоўваць, былі разабраныя і пляц ачышчаны.
У 1862 г. у Менску адбыліся маніфэстацыі, якія былі пачаткам паўстаньня Кастуся Каліноўскага ў наступным годзе. У Менску быў уведзены ваенны стан, які трываў аж да 1870 г., што моцна адбілася на дабрабыце гораду. Паўстаньне было да верасьня 1863 г. задушана, а вуліцы укрыліся трупамі павеашаных паўстанцаў.
У 1871—1874 г. г. праз Менск былі пракладзеныя дзьве чыгункі: Маскоўска — Берасьцейская (Масква — Смаленск — Ворша — Менск — Баранавічы — Берасьце) і Лібава-Роменская (з Вільні праз Менск на Бабруйск і Гомель), якія амаль супадалі з ранейшымі гасьцінцамі. Чыгуначнае скрыжаваньне, сувязь з усімі буйнейшымі беларускімі гарадамі і цэнтральнае палажэньне узьнялі Менск эканамічна і вылучылі яго на першае мейсца у беларускім краі. Але у 1881 годзе здарылася вялікае няшчасьце: страшэнны пажар зьнішчыў большую частку гораду. Прычыны пажару засталіся невядомымі, хоць у дакумэнтах запісана, што пажар узьнік ад падпалу.
Менск пачаў зноў паволі адбудоўвацца. У 1890 г. быў адчынены даволі буйны тэатр, які ісцуець і да сяньня, а ў 1891 г. была пушчаная у рух менская «конка», прадмет шмат жартаў і анэкдотаў, якая у 1928 г. была замененая трамваем. Электрычнае асьвятленьне датуецца з 1894 тоду. Прыватнымі асобамі было пабудована шмат вялікіх будынкаў, што дало гораду заходня-эўрапэйскі выгляд.
У 19-м ст. былі пераробленыя на маскоўскі лад ці зьнішчаныя усе старыя манастыры, касьцёлы, цэрквы і вурадавыя будынкі, якія захоўвалі стары беларускі стыль. Новы мураваны Менск схаваў пад сабой і старажытны замак, і ратушу, і шмат цэркваў і касьцёлаў, і колішнюю Нямігу, па рэчышчы якое цяпер праходзіць вуліца таго самага назову, а самая рэчка цячэ сяньня пад зямлёю, па штучных трубах.
У Менску было ужо каля 120 тыс жыхароў, з якіх, праўда, добрую палову складалі жыды, 40% было беларусаў і пакрысе палякаў, расейцаў і татараў, якія зьявіліся тут яшчэ пры Вітаўце, які перасяліў іх сюды з Крыму. Жыды трымалі у сваіх руках гандаль, а малая частка іх займалася рамяслом і працай. Расейцы—гэта былі пераважна розныя урадаўцы, а палякі—памешчыкі і абшарнікі, якія праз касьцёлы і манастыры стараліся апалячыць беларускіх каталікоў.
З навучальных установаў да першае сьветнае вайны у Менску існавала мужчынская (ад 1808 г.), жаночая (ад 1879 г.) гімназіі, колькі прыватных гімназіяў, рэальнае вучылішча (ад 1890 г.), духоўнае вучылішча (1880 г.), сэмінарыя (ад 1840 г.), гандлёвае і гарадзкое вучылішчы ды некалькі рамесьніцкіх. Усе яны былі расейскія.
Прамысловасьць стаяла вельмі нізка, насіла пераважна саматужны характар і належыла прыватным асобам. Лік рабочых не перавышаў 2—2½ тыс.
Вайна 1914—1918 г.г. пакінула на Менску свой сьлед. У часе польскай акупацыі шмат кварталаў гораду вытарала ды былі зьвішчачы абедзьве чыгуначныя станцыі. Дзякуючы таму, што гістарычная Вільня апыпулася па-за лініяй Фронту, на нямецкім баку, Менск, які пасьля яе быў найбольшым горадам, высунуўся на першае мейсца і у грамадзкім і культурным жыцьці і ад 1917 г. стаўся агульна прызнанай беларускай сталіцай. Тут быў 25.III.1917 г. створаны Беларускі Нацыянальны Камітэт, пазьней Беларуская Цэнтральная Рада, тут у сьнежні 1917 г. адбываўся Усебеларускі Кангрэс, Ганебна разагнаны бальшавікамі.
25 лютага 1918 г. Менск займаюць немцы і беларусы актыўна прыймаюцца за палітычнае жыцьцё, што у выніку прывяло да абвешчаньня незалежнае Беларускае Народнае Рэспублікі—25 сакавіка 1918 г. Нажаль, ужо 9 лістапада 1918 г. немцы пакінулі Менск, які быў заняты бальшавікамі. 1-га студзеня 1919 г. была абвешчаная незалежная Савецкая Беларусь. Але Менску давялося яшчэ раз папасьці у рукі палякаў (8 жніўня 1919) і толькі пасьля іхнага адыходу 11 ліпеня 1920 бальшавікі занялі беларускую сталіцу, каб трымаць яе у сваіх рухах аж да 27 чэрвеня 1941 г., калі у Менск увайшла вызваліцельная нямецкая армія Адольфа Гітлера і пад ейнай аховай для беларускага Менску пачалося новае вольнае жыцьцё.
Працяг
[правіць]Менск, сталіца Беларусі Артыкул Аўтар: Міхась Ганько 1943 год Крыніца: Жыве Беларусь! (Менск), 1943, № 6, сьнежань, б. 9, 10, 11, 12 |
В. Аганёк
У часе існаваньня БССР Менск, ейная сталіца, значеа вырас і адыгрываў вялікую ролю, як цэнтр нацыянальнага і культурнага жыцьця, покуль яшчэ гэткія магчымасьці існавалі.
У Менску быў адчынены Настаўніцкі Інстытут, ператвораны хутка ў Беларускі Пэдагагічны Тэхнікум, ды вышэйшыя курсы беларусаведы, якія згуртавалі ды узгадавалі шмат культурных працаўнікоў. Увосені 1921 г. быў заснаваны Беларускі Дзяржаўны Унівэрсытэт з 3-х факультэтаў. Сярэдняя тэхнічная школа была ператворана ў Дзяржаўны Сельска-Гаспадарчы Інстытут, які быў пераведзены у Горы-Горкі, як Сельска-Гаспадарская Акадэмія. Унівэрсытэцкая бібліятэка вырастаець у вагульную Беларускую Дзяржаўную Бібліятэку, для якое пабудавалі норы будынак. Ён захаваўся і да сяньня. У 1922 г. працуе Беларуская Тэрміналёгічная Камісія, якая перарасла у Інстытут Беларускае Культуры, ператвораны у 1926 г. у Беларускую Акадэмію Навукаў. З 1923 г. працуе вялікае Дзяржаўнае Выдавецтва Беларусі, дзе згуртаваліся былі значныя беларускія сілы. Пачынае выходзіць часапіс «Полымя», а Літаратурнае згуртаваньне «Маладняк» выдае свой часапіс пад гэткім-жа загалоўкам. Частка маладых пісьменьнікаў, якія імкнуцца паставіць беларускую літаратуру на эўрапэйскую вышыню і змагаліся за чысьціню беларускае мовы, згуртавалася у сваім літаратурным гуртку «Узвышша» м выдавала свой часапіс: Дубоўка, Пушча Бабарэка, Кузьма Чорны, Антон Адамовіч і інш.
Пачынаючы з 1930 г. у Менску адчыняецца яшчэ некалькі вышэйшых навучальных установаў. Для БДУ быў пабудаваны цэлы унівэрсытэцкі гарадок. Мэдычны і Юрыдычны факультэты ператвораныя у асобыя інстытуты, а далей быў заснаваны Пэдагагічны Інстытут і Палітэхнічны Інстытут. На прадмесьці Камароўка вырас Клінічны Гарадок, будынкі Палітэхнічнага і Юрыдычнага Інстытуту, а у вапошнія гады перад вайною — будынкі Беларускай Акадэміі Навукаў, Дому Друку, Інстытуту Фізкультуры і інш.
Насупраць Унізэрсытэцкага Гарадка пабудаваны за нералькі гадоў самы вялікі будынак У Менску—Дом ураду, Тэатр Опэры і Балету, на мейсцы зьнішчанае Пакроўскае царквы — Дом Чырвонай Арміі г.д.
У Менску вырасла вялікая прамысловасьць. Успомнім. машына-будаўнічы завод «Энарсія» (пазьней імя Варашылава), б. завод імя Кірава, гарбарню «Бальшавік», вагонарамонтны завод імя Мясьнікова, швэйную ф-ку «Кастрычнік», абутковую ф-ку (ім. Кагановіча), галянтарэйную фабрыку, радыёзавод «Электрыт». Лік рабочых, занятых у прамысловасьці, даходзіў ужо да 15 тыс. чалавек.
Менск атрымаў шмат новых прэзэнтатыўных будынкаў, але жыцьцё звычайнага грамадзяніна было нялёгкае, Гэтыя вялікія будынкі будаваліся дзеля прапаганды, бо праз Менск па дарозе у Маскву часта праяжджалі замежныя госьці і дыплёматы. Затое побач з шыкоўнымі будынкамі стаяць і да сяньня маленькія пакрыўляныя драўляныя хаткі, абшарпаныя запушчаныя муры. Ў іх жылі бітком набітыя простыя работнікі. Вось гэтая страшэнная стракатасьць і зраджае запраўдныя імкненьні балішавікоў, хоць яны і шмат крычэлі аб сваіх «дабрадзействах» для нашае сталіцы.
Вайна 1941 г. страшэнна зьнішчыла горад. Уся цэнтральная частка і большасьць вялікіх будынкаў — зьнішчаныя бомбамі ці пажарам. Быццам нейкім цудам захаваліся гэткія будынкі, як Дом Ураду, Опэра, Тэатр, Дом Арміі, Музэй, Акадэмія Навукаў, Дзяржаўная Бібліятэка, Дом Друку, ды большыя фабрыкі і заводы. Лік жыхарства, якое перад вайною дасягала 280 тысячаў, цяпер складае каля 130-135 тысячаў.
Але дарма, што гэткае разбурэньне. Менск астаецца любая нашаму сэрцу сталіцай. Ні за якую цану мы не пакінем Беларускага Менску. Усё, што разбурана, адбудуем, а галоўнае — цяпер няма у Менску жыдоў і бальшавікоў і можа свабодна разьвівацца беларускае нацыянальнае, культурнае і эканамічнае жыцьцё.
Праз Менск ідзець у чатыры бакі чыгунка: на Вільню, Баранавічы, Гомель і Воршу. Пасярэдзіне гораду цячэ Сывіслач. Гістарычная Няміга замялася усяго у раўчучок, які цячэ па трубах пад вуліцаю Нямігай. На Сьвіслачы, у заходняй частцы гораду, у 1941 г. створанае вялікае штучнае возера, улюбёнае мейсца гульняў мянчанаў улетку. Горад ажыўляе вялікі Гарадзкі Парк над Сьвіслачай, а таксама другі, меншы, ля гарадзкога Тэатру, ды некалькі меншых сквэраў.
Калі-б мы захацелі разглядзецца па горадзе, дык найлепш распачаць ад Галоўнае вуліцы, якая цягнецца пасярэдзіне гораду больш за 3½ км з паўднёвага захаду на паўночны усход. На паўдні за чыгуначным мастом яна пераходзіць у Варшаўскую, якая пераходзіць далей у шлях на Слуцак, а на поўначы Галоўная вуліца развілавачваецца на левую — Лагойскі тракт, і правую — Маскоўскую, якая пераходзіць у асфальтаваную шасу на Смаленск.
Паміж шляхам на Слуцак і чыгункаю на Гомель знаходзіцца Паўдзённае лётавішча (аэрадром), а вышэй — раён Пасажырскае станцыі. На захад ад Варшаўскае вуліцы, за Таварнай станцыяй і чыгункай на Баранавічы, знаходзіцца Грушаўскі пасёлак.
Едучы па Галоўнай вуліцы на поўнач, напаткаем з левага боку Чыгуначную царкву, далей Дом Ураду, Чырвоны касьцёл, фабрыку - кухню, крыху воддаль будынак турмы, а суседні узгорак — гэта будзе Высокае места, дзе стаіць Марыінскі касцёл, а калісьці стаяла ратуша ды Петрапаўлаўскі сабор. На паўночны захад ад Высокага места знаходзіцца даўнейшы гандлёвы цэнтр гораду — Нізкі Рынак, каля якога стаіць г. зв. Жоўтая царква. Паміж Нізкім Рынкам і рэкамі Сьвіслачай і Нямігай стаяў калісьці замак, ад якога сяньня нічога не захавалася. На захад ад Нізкога Рынку і Нямігі цягнецца Татарская Слабодка (Ратамская вуліца), дзе стаіць магамэтанская мячэць, яшчэ далей на захад—прадмесьце Людамонт, а за ім мы натыкаемся на Татарскія могілкі і чыгунку на Вільню. За чыгункаю на Вільню расьцягваецца менская Кальварыя, дзе пры шляху на Ракава знаходзяцца каталіцкія могілкі, на якіх, м. і., пахаваныя У. Казлоўскі і праф. В. Іваноўскі.
З левага боку галоўнае вуліцы выходзіць шырокая Опэрная вуліца, якая праз мост на Сьвіслачы вядзе нас на Старажоўку. Тут красуецца вялікі будынак Опэры. За старымі могілкамі і ракой Пярэспай, якая адводзіць воды з Камароўскага балота у Сьвіслач, пачынаецца Віленская вуліца, якая пераходзіць у шлях на Радашчавічы і Вільню. Налева ад прадмесьця Пярэспы знаходзіцца штучнае возера на Сьвіслачы, пушчанае у эксплёатацыю у 1941 тодзе.
Калі будзем аглядаць Менск з правага боку Галоўнае вуліцы, дык зараз на поўнач ад Пасажырскае станцыі бачым Унівэрсытэцкі Гарадок з паркам. За папярочнаю вуліцай Перамогі ідуць дзьве прыгожыя паралельныя вуліцы, якія завуцца сяньня Камандантурная і Спартовая (бо пры ёй знаходзіцца стадыён). Пры Камандантурнай вуліцы бачым Гарадзкі Тэатар, а з другога боку—будынак Гэнэральнага Камісарыяту Беларусі. Далей пры Галоўнай вуліцы справа бачым Музэй, а воддаль—Дом Арміі і Бібліятэку, занятую сяньня пад іншыя мэты. Перад мостам праз Сьвіслач стаіць другая электрастанцыя, а за Сьвіслачай расьцягваецця вялікі Гарадзкі Парк.
Разглядаючы Усходнюю частку гораду, знаходзім у вялікай пятлі Сьвіслачы прамысловую Ляхаўку, дзе згрупаваліся большыя заводы Менску. На усход ад Ляхаўкі ідзе Магілёўская шаса. Паміж Сьвіслачай і чыгункаю на Гомель расьцягваецца Козырава, а далей Серабранка. Чэрвеньскі тракт ідзе на Чэрвень і на Бабруйск. На усход ад Менску цячэ рака Сьляпянка, якая упадае у Сьвіслач на поўдзень ад гораду. Яе прасякае чыгунка на Воршу і Смаленск.
Ідучы па Галоўнай вуліцы з другога боку Сьвіслачы, напатыкаем з правага боку г. зв. Залатую Горку. дзе на каталіцкіх могілках стаяў зьнішчаны сяньня касьцёл Сьвятой Тройцы. Даўгабродзкая вуліца вядзе нас на г. зв. вайсковыя могілкі з Аляксандра-Неўскай царквою, Тут пахаваныя Усевалад Ігнатоўскі і Фабіян Акінчыц.
Паўночная частка гораду — гэта прадмесьце Камароўка, якая надта разбудавалася за апошнія гады. З правага боку Маскоўскае вуліцы бачым радыёзавод «Электрыт», Клінічны Гарадок, Акадэмію Навукаў і Стадыён ды Батанічны Сад, з левага — будынкі Фізкультурнага Інстытуту, Палітэхнікі, Дому Друку і інш.
Моцна зьмяніўся быў твар Менску у бальшавіцкія часы, шмат было пабудавана новых вялікіх камяніцаў, жыльлёвых «блёкаў» і публічных будынкаў, ды наогул плянавалася агульная рэканструкцыя гораду са шкодаю для беларускага аблічча нашае сталіцы. Яшчэ больш зьмяніўся Менск цяпер, у ваенную завіруху. Уся сярэдзіна згарэла, тырчаць адны руіны і кучы цэглы, а толькі дзе-ні-дзе захаваліся паасобныя аб’екты. Цэлымі засталіся пераважна драўляныя прадмесьці.
Але Менск ня спускае уніз галавы. Ён змагаецца з цяжкасьцямі ваеннага часу і дбае ня толькі аб тое, як-бы ператрываць вайну, але і аб выкананьне свайго высокага заданьня, як сталіцы краю. Тут працуюць усе вышэйшыя нямецкія і беларускія установы, хоць усе лепшыя будынкі пазайманыя для вайсковых патрэбаў: Гэнэральны Камісарыят Беларусі, Гарадзкі Камісарыят (Маністрат), Менскі Акруговы Камісарыят, СД Беларусі, Цэнтраля Беларускае Самапомачы, Кіраўнічы Штаб Саюзу Беларускае Моладзі, цэнтраля Прафсаюзу, Беларуская Культурная Рада, працуе Менскі Гарадзкі Тэатр (праўда, ён быў узарваны бальшавікамі 22 чырвеня 1943 г. і цяпер рамантуецца), выдаецца «Беларуская Газэта» «Голас вёскі» і нямецкая «Менская, Газэта», працуе Менская Радыёстанцыя.
Беларускі Менск скінуў з сябе разам з жыдамі і бальшавікамі чужы пакост і аднаўляе сваё беларускае аблічча. Гэта бачна і звонку, па надпісах і пазовах пляцоў і вуліцаў.
Міне ваенная бура — і для беларускае сталіцы наступіць пара вялікай адбудовы. Загояцца ўсе ейныя раны і яна будзе прыцягваць да сябе усе беларускія сэрцы ня толькі сваім бурлівым нацыянальным і культурным жыцьцём, але і сваім вонкавым прыгожым і багатым выглядам.