Менскія балоты

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Менскія балоты
Урыўкі з паэмы
Аўтар: Ізі Харык
1924 (пераклад 1930)
Пераклад: Ізраіль Плаўнік
Крыніца: Маладняк № 6-7 - 1930

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Ізі Харык.

Урыўкі з поэмы „Менскія балоты“

(З часткі другой)

17.

І выслаў Менск цягнік з гарачымі хлапцамі,
Між імі Піня полымем гарэў….
Ніхто ім урачыста не махаў рукамі,
І не бадзёрыў гучны марш ці сьпеў.

А неспакой на фронце, ой, вялікі, —
Над Менскам неба можна расьсячы…
А калі трэба — дык бяз енку, крыку,
Грудзі і галовы — пад мячы…

.............

19.

Не касматыя асілкі, не гэроі,
Зубы сьцяўшы, мысьляць пра сябе!..
Маладая моладзь прызамоўкшым строем
Зморана калышацца ў сядле.

Якая ціш… А ноч здушона летам,
Сасной і мёдам, пахам і смалой…
Хто знае… можа сбмерць у лесе гэтым…
Варшава — даль!.. Эх, браце мой!

Засьпяваем, хай парвуцца цені!..
Якая ціш… Спускаецца цяжар…
Гарэзны сьвіст і крык, падкоў бражджэньне
Пужаюць даль, губляюць шляхам жар…

Гэй, хай пачуе, хай прымчыцца вораг
І мерыцца штыхом аб штых…
А ноч — агонь, трывогай ноч гаворыць,
Трывога рвецца з воч, грудзей, як рык.

.............

21.

У лясох беларускіх са смольнымі гольлямі
хто будзе на варце адно?…
— Сягоньня, як сэрцы абнімуцца з полымем,
— Сягоньня — у змрочную ноч…

Ціха, спакойна, напружанасьць і зморанасьць…
Каму бараніць цішыню?..
З вамі сягоньня — на ты — загавораць
Строі вятроў і агню…

Хто сёньня спаткнецца, — на стрэльбу тэй схіле
Свой голаў — загаслы прамень…
Ціхія, пыльныя, вулкі глухія,
Хата, крывавы наш Менск…

Менск — 1924 год

З яўрэйскай мовы пераклаў Ізраіль Плаўнік

  Гэты твор з’яўляецца перакладам і мае асобны прававы (ліцэнзійны) статус адносна карыстанай аховы аўтарскіх правоў на арыгінальны змест.
Арыгінал:

Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў краінах, дзе тэрмін аховы аўтарскага права на твор складае 70 гадоў або менш.

Абразок папярэджаньня
Гэты твор не абавязкова ў грамадскім набытку ў ЗША, калі ён быў апублікаваны там цягам 1927—1964 гадоў.
 
Пераклад:

Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў краінах, дзе тэрмін аховы аўтарскага права на твор складае 70 гадоў або менш.

Абразок папярэджаньня
Гэты твор не абавязкова ў грамадскім набытку ў ЗША, калі ён быў апублікаваны там цягам 1927—1964 гадоў.