Перайсці да зместу

Межы (1929)/V/Мора

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Заблішчалі ў цёмнай далі маякі Мора
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1929 год
Успаміннае
Іншыя публікацыі гэтага твора: Мора (Гурло).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




MOPA

То ціха яно… Чуць дыша, чуць б'ецца,
І сонца прамені цалуюць яго,
То, узьняўшыся шквалам, на высі гор рвецца,
І белая пена блішчыць, як агонь.

Ракоча і стогне удар за ударам
І лезе на хвалю хваль новых града,
Прастор у тумане, а неба у хмарах —
Ніяк не пранікнуць у цёмную даль.

А вецер усё сьвішча разбойнікам лютым
І ўсё падганяе валоў дзікі бег;
Шугае на роўні, павернецца крута,
Нібы-та ваяка ў ліхой барацьбе.

І вецер, і хвалі браты па раздольлю:
Іх шпаркага бегу нічым ня суняць.
О, мора, люблю я тваё сваявольле,
Люблю тваю буру і ціхую гладзь!..

Выспа Юсарэ.
1916 г.