Перайсці да зместу

Межы (1929)/V/З ёю я спаткаўся

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Дзесь-та чутны З ёю я спаткаўся
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1929 год
Адвячорак
Іншыя публікацыі гэтага твора: Зь ёю я спаткаўся…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




З ЁЮ Я СПАТКАЎСЯ…

З ёю я спаткаўся, як цьвілі вяргіні
У садох Каўказу у сьпякоты дні.
Агонь загарэўся ў яе вочах сініх,
А у маім сэрцы звон струн зазваніў.

Ў яе запытаў я, куды шлях трымае,
Як сама завецца, чаму тут адна?
Расьцьвілася кветкай, кветкай ў пору мая,
Я сказала ціха: хіба не пазнаў?

Моцна я зьдзівіўся, а пасьля успомніў,
Што яна мне блізкая, мо‘ нават радня.
З ёю калісьці разам засявалі гоні,
Дзе цяпер напеўныя песьні жней зьвіняць.

І таму ня дзіва, што адчуў я радасьць
І што ў вочах сініх агонь зазіяў.
Яна мне, сустрэчнаму, дала шмат парадаў.
Гэта была мэта — мар маіх маяк.

І пашоў я з ёю простаю дарогай,
Сьцежкай неразлучнай цераз горы ў сьвет;
Нас паабступілі сьпелых ніў разлогі,
Каб спаткаць у новым жыцьце харастве.

Кіславодзк, 1925 г.