Перайсці да зместу

Межы (1929)/IV/Клён

З пляцоўкі Вікікрыніцы
На бацькаўшчыне Клён
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1929 год
У лесе
Іншыя публікацыі гэтага твора: Клён (Гурло).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




КЛЁН

Рукой маёй пасаджан клён;
Ушыр і ўвыш разросься ён,
А шум лістоў яго, як звон,
Навокал шле свой перазвон.

Пяшчотна кліча і заве
Прылегчы ў ценю на траве.
Я клён свой бачу ў харастве
І сам рад шчасьцем ружавець.

Яго з надзеяй я саджаў,
Расьці, як стаў — агараджаў,
Вадою часта паліваў,
На рост ўсе сілы аддаваў.

Няхай-жа зерні тых надзей,
Што кінуў я з сваіх грудзей,
Пачнуць цьвісьці і харашэць,
Як клён, расьці як ён, вышэць.

1921 г.