Перайсці да зместу

Межы (1929)/III/У жыцьцёвай кузьні

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Пачуй У жыцьцёвай кузьні
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1929 год
Перадвячэрняе
Іншыя публікацыі гэтага твора: У жыцьцёвай кузьні.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




У ЖЫЦЬЦЁВАЙ КУЗЬНІ.

Стукаюць цяжкія молат за молатам,
Сыплюцца іскра за іскраю золатам,
Бляскі кладуць на зямлі.
Цяжкаю працай заняты тут волаты:
Жыцьце куюць кавалі.

Полымя хвалямі ўскідваюць горыны…
Погляд кавальскі вясёлы, нязмораны,
Роўныя ўзмахі іх рук,
Тэмп іх работы надзвычай ускораны,
Роўны мэлёдыі стук.

Жыцьце абняла вясновая раніца,
Будзіць прачнуцца, просіць ахаяцца.
Песьня ў прасторы плыве.
Ласкаю сонца зіяе ўсьміхаецца,
К рупнасьці ў працы заве.

Стукае молат паўднёвымі ўдарамі,
Зычыць расстацца з мукай, з цяжарамі,
Будзіць палёт пачуцьця…
Што яшчэ ўчора здавалася марамі, —
Сёньня — здабытак жыцьця…

1922 г.