Перайсці да зместу

Межы (1929)/III/Пастушок

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Сяўцу Пастушок
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1929 год
Касьба
Іншыя публікацыі гэтага твора: Пастушок (Гурло).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПАСТУШОК

Як толькі роска заблішчыцца
Пад сонца яснага прамень,
Мая душа на поле мчыцца,
Каб стрэціць ў полі ясны дзень.

Як толькі раніца прачнецца,
І птушак сьпеў пачую я,
Мой дух туды стралой нясецца,
Ляціць душа туды мая…

Я ўстану борзда, апрануся…
Сабраўшы стада я сваё,
Ўзыйду на луг і падзіўлюся —
Усё так радасна пяе!..

*

я, на пень прысеўшы ціха,
Аддамся думкам маладым…
Эй, прападзі цяпер ўсё ліха!
Я мчусь к абоймам веснавым…

І я, паслухаўшы сьпяваньня,
Аддамся марам забыцьця,
І здэцца: гора ўжо ня стане
Гнясьці пастушага жыцьця…

І я вазьму сваю жалейку,
Зайграю моцна ў такт вясьне;
Заглушу, здаецца, салавейку,
Жыцьцё вясёлым здасца мне.

1911 г.