Перайсці да зместу

Межы (1929)/III/Заблішчалі агністыя зоры

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Перадвячэрняе ⁂ Заблішчалі агністыя зоры
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1929 год
Начныя мары
Іншыя публікацыі гэтага твора: Заблішчалі агністыя зоры…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Заблішчалі агністыя зоры
І спляліся ў прыгожы вянок.
Нешта сад мне шуміць і гаворыць.
Ветравыя чутны пераборы.
Пах вячэрні п‘яніць, як віно.
Заблішчалі агністыя зоры.

Углядаюцца ў цем мае вочы,
Распазнаць хочуць даль-далячынь.
У грудзёх маіх сэрца рагоча.
Нейкі шлях разаслаўся прароча.
Недзе бразгаюць шчасьця ключы.
Углядаюцца ў цем мае вочы.

Сон ня морыць. І лёгка, так лёгка
Ўсёй істоце маёй і душы,
Што аж песьня пранеслася звонка
У прастор паднябесна-высокі,
Каб прарэзаць пялёнку цішы.
Сон ня морыць. І лёгка мне, лёгка…