Перайсці да зместу

Межы (1929)/I/Я ўспомніў

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Нешта стукае Я ўспомніў
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1929 год
Жыцьцё
Іншыя публікацыі гэтага твора: Я успомніў…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Я УСПОМНІЎ

Я успомніў сягоньнешнім вечарам
Пра даўно прамінуўшыя дні,
Як да шчасьця, сьпяшаўся на веча я
Праміж лесу, палеткаў і ніў.

Заступалі дарогу калосьсі мне,
Я таптаў іх і шлях церабіў,
Сэрца білася ў грудзях, галосячы,
Нашто іх я, нашто іх губіў.

Але я не зважаў на злачыннасьці
І ішоў, і ішоў напралом,
Бо жыцьцё мне давала павіннасьці:
Разьвязаць над краінай залом.

Гэту мэту і выканаў можа я,
Можа не, — я ня ведаю сам,
Але бачу, што ўзьнялася гожая
На здрасованых нівах краса.

1925 г.