Перайсці да зместу

Межы (1929)/I/Люблю я лесу шум вясеньні

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Я сядзеў над рэчкай Люблю я лесу шум вясеньні
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1929 год
Сьніцца мне далёкае
Іншыя публікацыі гэтага твора: Люблю я лесу шум вясеньні…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЛЮБЛЮ Я ЛЕСУ ШУМ ВЯСЕНЬНІ…

Люблю я лесу шум вясеньні
І першы раньні птушак сьпеў;
Люблю глядзець, як бляск праменьняў
Кратаецца вяршочкаў дрэў.

Люблю бурлівае цурчаньне
Нястрымна-шпаркае вады
і першы крык — з вясной вітаньне —
Граковай чорнай грамады.

Я зачарован ўсім дазваньня:
Мне мілы рэчка, лес і луг.
Ляцяць туды мае жаданьні,
Дзе і араты і пастух.

Здаецца, кліча ўжо да працы
Мой добры конь, мая саха
і шчыра з руньню прывітацца
Заве жалейка пастуха.

1921 г.