Перайсці да зместу

Межы (1929)/I/Ад шумаў гарадзкіх

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Эх-бы ў поле Ад шумаў гарадзкіх
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1929 год
Я сядзеў над рэчкай
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ад шумаў гарадзкіх…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




АД ШУМАЎ ГАРАДЗКІХ…

Ад шумаў гарадзкіх і ад сталёвых звонаў
Шукаю, я часамі забыцьця —
Хачу, хачу зьмяніць я іх на шум зялёны, —
Каб новы водгук пачуцьця,

Маю напоўніўшы істоту і жаданьні,
Бадзёрасьць духу ўскалыхнуў
І разам з сонечным праменістым зіяньнем
Надзею новую шапнуў.

І вось тады ўстаю, ўстаю я пазаранкам,
Іду туды, дзе вуліцы, муры
Канчаюць свой рубеж, а там — лясы, палянкі…
Там шэпчуцца збажынныя дары.

Скрозь змрок, туман, радзеючы ад раньня,
Там чырванеецца усход-краса,
Там чуецца птушынае сьпяваньне,
Блішчыць, як срэбра, там раса.

На рубе сьветаў двух: між горадам, палеткам,
Люблю часамі разважаць
Аб сіле творчасьці, якой бываю сьведкам,
І свой уздым да творчасьці ўзбуджаць.

1923 г.