Перайсці да зместу

Межы (1929)/I/Ёй

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Чакаю я лістоў Ёй
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1929 год
То ня вецер шугае
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ёй… (Гурло).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЁИ

Ты — усё тая, ўсё тая сялянка,
Табе горад — вялікі астрог.
Тваё сэрца зіяе вясьнянкай,
Ногі топчуць ня брук, а мурог.

І таму пакахаў не на жарты,
А праўдзіва цябе я — жыцьцём.
Можа тым я цябе і няварты,
Што зьнябыўся сваім пачуцьцём?

Нешта мне нашаптала аб нечым —
Аб далёкім, нязнаным яшчэ.
Я з табою спаткаўся на вечы,
Дзе жыцьцё свае колеры тчэ.

Спадзяваўся і я сваёй долі,
Ды ня тое спаткаў, аб чым дбаў, —
Заплялася ў вянок мой з куколяў
Неадвязная думка-журба.

І цяпер ужо яе і ня вырваць,
Ды нашто вырываць з каранём, —
Яна зьзяе далёкім мне выраем,
Яна зьзяе далёкім агнём.

Вось загэтым так ласкава шчыра
Я з табой разьвітаўся тады,
Калі ты выбіралася ў вырай,
Я-ж застаўся таптаць гарады.

1925 г.