Перайсці да зместу

Мары вайны

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Мары вайны
Публіцыстыка
Аўтар: Рамуальд Зямкевіч
1919 год
Крыніца: Беларуская Думка. — 4 чэрвеня 1919. — №17; бач. 1

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Мары вайны.

Тэлеграф прынёс нам трывожную вестку, што немцы адказаліся падпісаць трактат міра.

Гэткае пастанаўленьня немцаў, хоць яно і трывожыць людзёў, алё мала мае пад сабою грунту, каб можна была з гэтым поважна лічыцца. Немцы цяпер цалком залежны ад Антанты: флота у іх німа, артылерыя, усё, што было лепшаго з ёй атдадзена саюзьнікам, вагонаў мала, харчоў сваіх ні хапае — адным словам руіна і гібель.

Праўда што хітры нямецкі «Рэйнэкэ Фукс», узяты за вушы, стагнаючы, пад цяжкаю лапаю льва — Англіі, робіць усё, каб нешта вытаргаваць і дабіцца хоць трошкі мажлівых для сябе варункаў, каб ні траціць столькі сваёй тэррыторыі.

Ці гэтыя яго выкручываньня, адцягіваньня памогуць — німа ведама, з газэт ясна відаць, што рада чатырох цьвёрда і халодна стаіць пры сваіх вымаганьнях. Не памагаюць ноты пратэста, контр-прапазыцыі графа Брокдорф-Рантцау, бо толькі у драбніцах удаецца немцам зьмяніць тэкст мірнага трактата:

З усіх пунктаў мірнага трактата найбольш немцаў баляць пункты, у каторых сказана аб атдачы Польшчы зямель, якія некалісь да яе належалі. Гэтыя калішнія польскія зямлі і становяць глаўны нэрв нязгоды. Дзеля гэтаго немцы і сабіраюць свае войскі і маняцца ваёваць з Польшчай, каб не аддаць дабравольна зямлі, каторую лічаць за сваю.

Газэты раз у раз пішуць аб бойках паміж немцамі і палякамі, аб перастрэлхах на граніцы, аб намецкіх тайных вайсковых аргінізацыях, каторыя ў вопратках звычайных бюргероў, будуць бараніць сваю дабычу. Называюць нават каманазіра гэтай арміі Бэлова, каторы пачаў нават ужо працаваць у кірунку падгатаваньня гэнай арміі.

Як ні як а мара вайны ізноў паказалася…

Аднака трэба сумлевацца ці немцы здалеюць выіграць у гэтай справе. Рэч у тым, што Польшча прызнана Антантай як саюзьнік яе і ніколі Польшчы не пакінуць без помачы. Немцы неоффіцыяльна грозяць Еўропе злучэньнем з расейскімі бальшавікамі, стараюцца тлумачыць што нямецкі народ ніколі не згодзіцца на гэткую опэрацыю, што гатова навет новая рэвалюцыя — але усё гэта дарма. Антанта добра ведае, што тут ходзіць аб Пруссыю, каторая яўляецца глаўнай віноўніцаю вайны, і больш чым пэўна, што уступак ня зробіць.

Вайна прынясла бы Польшчы карысьць, а немцам гібель. Нават калі немцы пабілі палякоў, дык і ў такім выпадку нічога бы не памагло, бо Антанта тады здушыла бы немцоў зусім.

На гэтай вайне выігралі бы так жа і бальшавікі, каторыя пэўне ўраз пашлі бы ў наступленьня. Палажэгьне Літвы было бы так сама моцна падорвано, бо муселі бы высказацца за каго трымаюць ці за Антанту, што ім суліць незалежнасьць, ці за немцаў, каторыя далі Літве незалежнасьць, але яшчэ дагэтуль седзяць ей на шыі і ніяк не думаюць пакідаць добраго, даходнаго мейсца.

Лішне многа ёсьць даказаў проціў мажлівасьці вайны, каб верыць, што такі практычны, аматар‘алізіваны народ як немцы рынуцца у бой, каторы дасьць ім адно згубу.

Бліжэйшыя дні дадуць нам адказ на гэтае пытаньне.

Юры Олельковіч.


Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў краінах, дзе тэрмін аховы аўтарскага права на твор складае 70 гадоў або менш.

Абразок папярэджаньня
Гэты твор не абавязкова ў грамадскім набытку ў ЗША, калі ён быў апублікаваны там цягам 1927—1964 гадоў.