Перайсці да зместу

Маніхвэст Часоваго Работніча-Селянскаго Савецкаго Правіцяльства Беларусі (1919)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Маніхвэст Часоваго Работніча-Селянскаго Савецкаго Правіцяльства Беларусі
Дакумант
Аўтар: Цішка Гартны
1919 год

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Працоўны народ усіх краёў злучайся!

МАНІХВЭСТ

Часоваго Работніча-Селянскаго Савецкаго Правіцяльства Беларусі

Таварышы і браты рабочыя, бедныя селяня і чырвонаармейцы Беларусі!

Горацешная пакутная Беларусь, Беларусь рабочых і бедных селян, сперша доугия выкі свайго жыцьця служыўшая сродкам ля абагаченьня польскаго вяльможнаго панства-памешчыкаў, зломыслых грашаўнікоў-купцоў і усялякіх багацеяў-крывасмокаў, а потым захопляная пад уціск расейскаго крываваго самадзяржаўя з яго гэнераламі і самаўладным чыноўніцтвам, адурваная ды абман’ваная з касцёльных амбоняў ксяндзамі і с царкоўных аўтароў папамі, скутая з ног да галавы ланцугамі няволі, цярпеўшая здзекі і глум і перажыўшая цяшкая ярмо нямецкаго прыгону, цяперь аслабанняцца ад доўгай вякавой пакуты адважным наступам чырвонае арміі і прычашчаяцца да новаго вольнаго жыцьця, якоя будуяцца на закладзінах камунізму, на фундамэнці міжнароднае злукі працоўнаго люду.

Вялікая акцябарская равалюцыя у Расеі, зруйнаваўшы паганая панства памешчыкаў, хвабрыкантаў, ксяндзоў і папоў, панства абману, няволі і уціску, залажыла фундамэнт новаго устрою жыцьця, з уласьцюсамога працоўнаго народу. Пачаўшы з Расеі, яна запаліла, так сама, агонь і усясьветнаго аслабаджэньня працоўнаго народу ад прыгону грашаўніцтва, цароў і багачоў. Полымя гэтаго агню с кожным днём і с кожным часам ахапляя сабою усё большыя і большыя абшары зямлі, перайходзіц з аднае краіны у другую, зганяя усюды с працоўнаго народу цьму нязнаньня, змоўк і пакору, будзіць пачуцьцё паўстаньня супроціў прыгнятацяляў і помсту да іх, і грозіць затапіць у сабе усіх ліхіх варагоу працоунаго люду, варагоу волі і шчасьця, варагоў равалюцыі, і ачысціць шырокі чырвоны шлях да панства вольнае працы, да панства камунізму, да панства паміжнародняй братняй злукі працаўнікоў усяго сьвету

Чуючы і бачучы сваю нямінучую скорую пагібель, варагі равалюцыі, нясучай рабочаму і беднаму селяніну, гэтым праўдзівым гаспадаром усяго жыцьця на зямлі, поўную уласьць над гэтым жыцьцём, мятушацца ды трапечуцца, нібы няпрытомныя, стараючыся як мага, абманам ды подкупам, сабраць вакол сябе сілы, абрушыцца на рэвалюцыю і спыніць яе грозны наступ. Але усе іх надзеі дарэмны, усе іх патугі прапашчы! Магутнаму ўздыму рэвалюцыйных хваль, руйнуючых усялякая рабства, нішчачых усякі прыгон і вызваляючых працоўны народ, нязнайсці на пуціня ходу ніякіх прашкодаў, ні жаднаго стрыму!

Рабочыя, селянская бяднота і чырвонаармейцы Беларусі!

Руйнуючы будову цяжкаго прыгону, высушваючы моры слёз і рэчкі крыві, разлітых па шырокіх абшарах горацешнай Беларусі, знішчанай страшэннай вайною, узнятай царамі і багачамі з-за сваіх інтарэсаў і пагубіўшай дарэмна мільёны рабочых і селян, ідзе да вас у проміну сонца пры спеву літаньняў шчасная пара аслабаджэньня, нясе вам равалюцыя поўную ўласць і панаваньня. Паміж працоўнымі народамі Расеі, Літвы, Украіны і Латвіі ад сягоньняшняго дню становіцяся і вы вольнымі і поўнапраўнымі гаспадарамі вольнай незалежнай Беларускай Сацыяліст’кай Распублікі! Ад сёньняго дню Беларусь – Савецкая Распубліка – становіцца Распублікай працоўнаго народу рабочых, селянскае бядноты і чырвонаармейцаў Беларусі!

Усе, дагэтуль пасягаўшыя на працоўную Беларусь буржуйныя прадаўнічыя правіцяльствы, правіцяльствы прыгоншчыкаў купцоў, памешчыкаў і хвабрыкантаў, асьвечаныя прадажнымі духаўнікамі, дзе-б іх ўласць яшчэ ня ліпела-б, як паганая Рада, нямецкая акупацыйная начальства, польская і украінская пасяганьня – лічацца скінутымі, няістнуючымі і абвяшчаюцца, з усімі сябрамі і прыхільнікамі, вашымі і усяго працоўнаго народу у сьвеця злымі варагамі, заслужанымі няшчаднай равалюцыйнай кары.

Уставайце усе на абарону Сацыяліст’кай Савецкай Працоўнай Распублікі Беларусі! Уставайце!

Нехай з усходу на захад і с поўначы на поўдзянь прагучыць гэты зычны окліч па ўсём абшары Беларусі і ўздымя ўсіх да аднаго працаўнікоў і бедных сялян стаць пад чырвоны сьцяг сусьветнае равалюцыі, каб аб вашы цесныя загартованыя рады ў шпэлах разбіліся усе ліхія напады цёмных сілаў варагоў рэвалюцыі і беднаго працоўнаго народу.

Хуччэй да змогі! Каб не засталі вас у нядбайнум спачынку, гатуючыся напасці на савецкую Беларусь, чорныя грамады польскіх лягіанераў, спянёныя гурты пятлюраўскіх незалежнікаў, а следам за імі белагвардзейскія слугі хаўруснічаго імпярыялізму!

Да змогі! Да змогі! Да змогі!

Імяням вякі цярпеўшай няволю, пакуту і здзек, а ад сяго дня вольнай Савецкай Распублікі Беларусі, імям чырвонае арміі сацыяльнай равалюцыі, імям сусьветнаго паміжнароднаго камунізму пастаўляная на варту Першым з'ездам камуніст’кай партыі Беларусі.

Часовая Работніча-Селянская Правицяльства Савецкай Беларускай Незалежнай Распублікі абвяшчая перед усім светам:

1) З гэтаго момэнту уся ўласць на Беларусі прыналежыць только саветам работнічых, селянскіх, батрацкіх і чырвонаармейскіх дапутатаў.

2) Захаваўшаяся дагэтуль дзе-кольвячы ўласць нямецкіх, польскіх і украінскіх акупантаў ад гэтаго часу лічыцца скасованаю.

3) Прадаўнічная буржуйная Беларуская Рада з яе так называнымі «народнымі міністрамі» обвяшчаецца бязабароннай законамі.

4) Усе законы, пастановы, распарадкі і прыказы Рады і яе слуг, а так сама нямецкіх, польскіх і украінскіх акупацыйных уласьцёў лічацца ня сапраўднымі; распарадкі-ж і прыказы нямецкіх уласьцёў датыркаючыя спосабу выхаду нямецкіх салдатаў з Беларусі захоўваюць сваю сілу.

5) Ад сяго момэнту устаўляяцца на Беларусі равалюцыйны парадак; усе супроціў – равалюцыйныя выступы і патугі зрабіць пагромы грабежства і гвалтаваньня будуць няшчадна руйнавацца.

6) Рабочыя, селяне і працаўнікі усіх нацыянальнасцяў, якія жывуц на абшары Беларусі, карыстаюцца роўным правам і знаходзяцца пад абаронаю равалюцыйных законаў.

7) Уся зямля памешчыкаў і наагул буйных земляўласьнікаў, манастыроў, царквоў і касьцёлаў і духаўнікоў, з усім жывым і мяртвым багацьцем (інвентаром), а так сама усе лясы, воды і нутра зямлі становяцца достаткам працоўнаго народу Беларусі.

8) Усе чугункі і усе пуці злукі (сообщенія), пошты, цяляграфы ды цяляхоны, хвабрыкі, заводы і банкі абвяшчаюцца дастаткам рабочых і беднаго селянства Беларусі.

9) Мейсцовыя саветы мусяць абараняць люцкоя дабро ад раскраду і псоты і прыцягаць віноўнікаў да атказу.

10)Уводзіцца восім гадзін у дзень ля працы, без зверхурочных гадзін, на усялякуй рабоця і увайходзяць у моц усе дэкрэты РСФСР па забяспецы рабочаго стану.

Чырвонай арміі, рабочым і сельскай бяднаце Беларусі даручая Часовая Правіцяльства Савецкай Беларускай Незалежнай Рэспублікі ахову усіх гэтых вялікіх заваёў сацыяльнае равалюцыі.

Яно дапамінае усім працаўнікам, што праз абарону Савецкай Беларусі — абараняяцца Савецкая Расея, абараняяцца сусьветная равалюцыя, інтарэсы працоўнаго народу усіх краёў на сьвеця і яскравая панства камунізму.

НЕХАЙ ЖЫВЕ ВОЛЬНАЯ ПРАЦОЎНАЯ БЕЛАРУСЬ!
НЕХАЙ ЖЫВЕ САВЕЦКАЯ РАСЕЯ!
НЕХАЙ ЖЫВЕ СУСЬВЕТНАЯ ПРАЦАУНІЧАЯ РАВАЛЮЦЫЯ!

Імяням вольнаго Беларускаго народу:

Старшыня Часоваго Работніча-Селянскаго Правіцяльства Беларусі Змітро Жылуновіч.

Сябры Правіцяльства: А. Мясников, С. Иванов, Алесь Чэрвякаў, И. Рейнгольд

Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў Беларусі (а таксама ў ЗША), бо, паводле беларускага заканадаўства, афіцыйныя дакументы (законы, судовыя рашэнні, іншыя тэксты заканадаўчага, адміністрацыйнага і судовага характару), а таксама іх афіцыйныя пераклады, дзяржаўныя знакі (сцяг, герб, гімн, ордэны, грашовыя і іншыя знакі), не з’яўляюцца аб’ектамі аўтарскіх правоў (арт. 7 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 мая 2011 года № 262-З «Пра аўтарскае права і сумежныя правы»).


Падрабязней гл. у дакументацыі.