Перайсці да зместу

Маніфэст Мікалая II пра пачатак вайны з Турэччынай

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Маніфэст Мікалая II пра пачатак вайны з Турэччынай
Дакумэнт
Аўтар: Мікалай II Раманаў
20 кастрычніка 1914 году
Крыніца: Газэта «Наша Ніва», № 30, 1 жніўня 1914 г., б. 2

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НАЙВЫШЭЙШЫ МАНІФЭСТ.

Божай міласьцю Мы, Мікалай Другі, Імпэратар і Самадзержэц Усерасейскі, Цар Польскі, Вялікі Князь Фінляндзкі і інш. і інш. і інш., абвешчаем ўсім верным нашым падданым, што ў неўдачнай дагэтуль барацьбе з Расеяй, стараючыся ўсімі спосабамі павялічыць свае сілы, Нямеччына і Аўстра-Вэнгрыя дамагліся, падмогі турэцкаго ураду і уцягнулі у вайну з намі асьляплёную імі Турэччыну. Турэцкі флот пад кіраваньнем немцоў адважыўся вераломна напасьці на нашэ Чорнаморскае пабярэжжэ. Адразу пасьля гэтаго загадалі Мы расейскаму послу у Царэградзе з ўсімі чынамі пасольскімі і консульскімі пакінуць граніцы Турэччыны. С поўнай супакойнасьцю і спадзеваньнем на падмогу Божую прымець Расея гэты новы проціў яе выступ старога прыцісьніцеля хрысьціянскай веры і ўсіх славянскіх народоў. Ня першыня адважнаму расейскаму аружжу перэмагаць турэцкіе полчышчы. Пакараець яно і на гэты раз зухвалаго ворага нашай бацькоўшчыны. Разам з ўсім народам расейскім Мы безупынне верым, што цяперашняе неразумнае умешываньнеся Турэччыны у ваенные змаганьня толькі прысьпяшыць немінучы для яе ход збываньнёў і аткрыець Расеі дарогу к развязаньню перэказаных ей прашчурамі гістарычных загадоў на берагох Чорнаго мора.

Дадзены у Царскім Сяле у дваццаты дзень кастрычніка у лета ад Нараджэньня Хрыстова тысяча дзевяцьсот чатырнацатае, панаваньня жа Нашаго у двадцатае. На подлініку ўласнай рукою Гасудара Імпэратара падпісана:

«МІКАЛАЙ».

21 кастрычніка Гасудар Імпэратар выехаў с Царскаго Села к дзействуючэй арміі.