Перайсці да зместу

Маніфэст Мікалая II пра пачатак вайны з Аўстра-Вугоршчынай

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Найвышэйшы Маніфэст пра пачатак вайны з Аўстра-Вугоршчынай
Дакумэнт
Аўтар: Мікалай II Раманаў
26 ліпеня 1914 году
Крыніца: Газэта «Наша Ніва», № 30, 1 жніўня 1914 г., б. 2

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НАЙВЫШЭЙШЫ МАНІФЭСТ.

БОЖАЙ МІЛАСЬЦЮ

Мы, Мікалай Другі,

Імпэратор і Самодзержэц Усерасейскі,

Цар Польскі, Вялікі Князь Фінляндзкі і прочая і прочая і прочая.

Ведамо чынім усім нашым верным падданым.

Колькі дзён таму Нашым Маніфэстам паведамілі Мы расейскі народ аб вайне, каторую Нам апавесьцілі Немцы. Цяпер Аўстро-Вэнгрыя, першая зачыншчыца сьветавой завірухі, абнажыўшая меч ў час глыбокаго супакою проці слабейшай Сэрбіі, скінула с сябе маску і апавесьціла вайну Расеі, каторая не раз яе ратавала. Сілы ворага растуць проці Расеі і усей славяншчыны, уваружыліся абедзві дужые дзержавы нямецкіе. Але с падвоенай сілай расце проці іх справядлівы гнеў спакойных народоў, і з нязломнай цьвердасцю устае перад ворагам вызваная на вайну Расея, верная слаўным перэказам сваей мінуйшчывы. Бачыць Бог, што не дзеля ваенных замыслоў ці марнай сьвецкай славы паднялі Мы аружжэ, але, баронючы дастойнасці і баспечнасці сцеражонай Богам Нашай Імпэрыі, змагаемся за чэсную справу. У цяперэшняй вайне народоў мы не адны. Разам з намі паўсталі слаўные хаўрусьнікі нашы, каторые гэтак сама прымушэны хапіцца сілы аружжа, каб спыніць наканец вечную гразу са стараны нямецкіх дзержаў агульнаму міру і спакойнасці.

Ніхай Усёмагучы Бог благаславіць аружжу Нашаму і Нашых хаўрусьнікоў і ніхай падыймецца ўся Расея на геройскі чын з зялезам у руках, с крыжам у сэрцы.

Дан у С.-Пецярбурзе дня дваццаць шэстого ліпня ў лето ад Раджэньня Хрыстова 1914-ое царствованьня жэ Нашаго у дваццатое:

На подлінніку Уласнай Яго Імпэратарскаго Велічэства рукою падпісано:

„МІКАЛАЙ“.